Варан камодскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Варан камодскі
Varanus komodoensis4.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Varanus komodoensis Ouwens, 1912

Арэал
выява
Ахоўны статус
Status iucn3.1 VU ru.svg Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : 22884
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   202168
NCBI   61221
EOL   790179

Камодскі варан або камодскі цмок (Varanus komodoensis) — гіганцкі варан, найбуйны прадстаўнік не толькі варанаў, але і ўсіх сучасных яшчарак. Жыве варан на астравах Камода, Рынджа, Падар і Флорэс, дзе знаходзіцца пад аховай.

Паходжанне [правіць]

Вучоныя ўстанавілі, што камодскі цмок родам з Аўстраліі. Для гэтага яны павялі аналіз скамянелых рэштак аўстралійскіх яшчараў узростам ад 300 тысяч гадоў да 4 мільёнаў гадоў. Сярод іх апынулася некалькі, якія нагадваюць сучасных камодскіх цмокаў. Па словах даследнікаў, параўнаўшы рэшткі з цяпер існымі асобінамі, існуе «ідэальнае падабенства». Адгэтуль даследнікі зрабілі выснову, што комодский цмок, верагодна, развіўся ў Аўстраліі, пасля чаго перасяліўся на найблізкія астравы прыкладна 900 тысяч гадоў назад.

Апісанне [правіць]

Самыя буйныя асобіны дасягаюць даўжыні 4,5 метра і важаць да 150 кг. Звычайная даўжыня цела з хвастом каля 3 метраў, а вага каля 70 кілаграмаў. Чэрап варана звычайна каля 21 см даўжынёй. Зубы ў жывёл загнутыя назад, дзякуючы ім варан лёгка адкусвае цэлыя кавалкі з цела здабычы. Ежу не жуе, будынак сківіц і глоткі дазваляе глынаць адразу вялікія кавалкі.

Выкопвае норы глыбінёй да 5 метраў. Добра плавае. Сілкуецца дзікімі свіннямі, козамі, аленямі малпамі, сабакамі, а таксама падлай. Палюе з засады кідаючыся на ахвяру з невялікай адлегласці. Паваліўшы здабычу ўспорвае ёй жывот і першым чынам выядае вантробы.

Лічыцца, што ў сліне гэтай жывёлы ўтрымоўваецца шмат бактэрый, таму яго ўкусы лёгка выклікаюць заражэнне, ня рэдка смяротнае. Аднак нядаўнія даследаванні аўстралійскіх навукоўцаў выявілі, што камодскія вараны маюць яд некалькі падобны на змяіны, які вызывае згортванне крыві і змяншае ціск, з прычыны чаго ахвяра хутка слабее. Вядомыя выпадкі нападу на людзей.

У маі самка адкладае ў нару да 25 яйкаў, кожнае важыць каля 200 грамаў. Інкубацыйны перыяд — 8-8,5 месяцаў, дзіцяняты даўжынёй да 30 сантыметраў. Працягласць жыцця варанаў звычайна не перавышае 50 гадоў.

Спасылкі [правіць]