Востраў Рынча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рынча
Pulau Rinca
Islweflo be.png
Каардынаты: Каардынаты: 8°44′33″ пд. ш. 119°42′03″ у. д. / 8.7425° пд. ш. 119.700833° у. д. (G) (O) (Я)8°44′33″ пд. ш. 119°42′03″ у. д. / 8.7425° пд. ш. 119.700833° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Мора Флорэс
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
Рынча (Інданезія)
Рынча
Рынча
Плошча 196,25 км²
Насельніцтва 1 267 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 6,456 чал./км²
Знешні выгляд
Commons-logo.svgРынча на Вікісховішчы 


Рынча (індан.: Pulau Rinca) — востраў ў групе Малых Зондскіх астравоў, на захад ад вострава Флорэс. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 196,25 км². Насельніцтва (2006 г.) - 1267 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Рынча ўваходзіць у групу Малых Зондскіх астравоў, аддзелены пралівам шырынёй 320 м ад вострава Флорэс. Даўжыня - 27,8 км. Шырыня - да 14,2 км. Востраў мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў выніку працэса субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт). Найвышэйшы пункт — гара Дора-Ора (670 м).

Клімат трапічны. Вільготны сезон працягваецца са снежня да пачатку красавіка. У студзені сярэдняя колькасць ападкаў набліжаецца да 278 мм. Астатні перыяд засушлівы. Сярэдняя гадавая тэмпература 30°C — 32°C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Пераважае флора саваннага тыпу. Большасць раслін добра прыстасавана да працяглага засушлівага сезона.

Найбольш вядомая наземная жывёла вострава Рынча — камодскі варан, які дасягае 3 м у даўжыню і вагі болей за 70 кг. Ён вядзе драпежны вобраз жыцця. На востраве зафіксаваны напады на чалавека[1]. Акрамя камодскага варана, Рынча населена 12 відамі змей, 9 відамі яшчарак, аленямі, макакамі, буйваламі, дзікамі, цыветамі, 1 мясцовым відам пацукоў, 28 відамі птушак.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Востраў з'яўляецца часткай нацыянальнага парка Камода, што ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На захадзе вострава знаходзіцца вёска Рынча. Мясцовая гавань прымае судны з суседняга вострава Флорэс. Асноўны занятак вяскоўцаў — абслугоўванне турыстаў. Сельская гаспадарка і рыбалоўства абмежаваны правіламі нацыянальнага парка Камода.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]