Варвара Міхайлаўна Саламаха
Варвара Міхайлаўна Саламаха | |
---|---|
Род дзейнасці | ткач |
Дата нараджэння | 25 мая 1934 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Варвара Міхайлаўна Саламаха (нар. 25 мая 1934, в. Рэпін, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць) — работнік лёгкай прамысловасці (ткачыха), Герой Сацыялістычнай Працы (1971).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла 7 класаў школы ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1951 годзе пераехала ў Мінск і была прынята на тонкасуконны камбінат вучаніцай ткачыхі. У 1952 годзе паступіла вучыцца на завочнае аддзяленне Усесаюзнага тэхнікума лёгкай прамысловасці ў Мінску. З 1952 па 1992 год працавала ткачыхай на Мінскім тонкасуконным камбінаце (цяпер ААТ «Сукно»). За высокія вытворчыя дасягненні ў сёмай пяцігодцы была ўзнагароджана ордэнам Леніна.
Пэўны час працавала майстрам вытворчага навучання прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 43 г. Мінска.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 красавіка 1971 г. за выдатныя поспехі ў датэрміновым выкананні заданняў пяцігадовага плана і вялікі творчы ўклад у развіццё вытворчасці тканін, трыкатажу, абутку, швейных вырабаў і іншай прадукцыі лёгкай прамысловасці Варвары Міхайлаўне Саламаха было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
У 1978 годзе была ўзнагароджана ганаровым знакам «Выдатнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі СССР».
Узнагароджана двума ордэнамі Леніна, медалямі. З’яўляецца ганаровым жыхаром Фрунзенскага раёна Мінска.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 535.
- Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 593.
- Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014.- С. 208.
- Труд, талант, доблесть : [документально-художественные очерки] : в 2 ч. / [составители: Е. Э. Павлюць, Б. И. Сушкевич, В. В. Шарпило]. — Минск : Беларусь, 1981. — Ч. 2. — С. 216—221.