Варнаўскі тунэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уезд у Варнаўскі тунэль.

Варнаўскі тунэль (ням.: Warnowquerung) — тунэль у горадзе Ростак.

Варнаўскі тунэль злучае заходні і ўсходні берагі ракі Варнаў. Збудаванне даўжынёй 790 м было адкрыта 12 верасня 2003 года міністрам транспарта Манфрэдам Штольпэ. Тунэль з'яўляецца пачаткам і адзіным платным участкам аўтабана A19. Пешаходам і веласіпедыстам уезд забаронены.

Тунэль — уласнасць Warnowquerung GmbH & Co. KG (50-летняя канцэсія). Плата з мая па кастрычнік вышэй чым у халодны перыяд.

Пры будаўніцтве была выкарыстана тэхналогія апускання гатовых секцый. Галоўная частка тунэля складаецца з 6 бетонных секцый, якія былі пабудаваны на беразе і пагружаны ў ваду. Кожная з такіх секцый мае даўжыню 120 м. Упершыню падобная тэхналогія была ўжыта пры будаўніцтве тунэля Дэтройт — Уінсар яшчэ ў 1930 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Каардынаты: 54°08′06″ пн. ш. 12°05′37″ у. д. / 54.135° пн. ш. 12.093611° у. д. (G) (O) (Я)