Варфаламей Якаўлевіч Лапенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варфаламей Якаўлевіч Лапенка
Дата нараджэння 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1942(1942-10-06)
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў партызаны
Часць Расонская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Варфаламей Якаўлевіч Лапе́нка (1902, вёска Малое Сітна, Полацкі раён6 кастрычніка 1942) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1927 года на адміністратыўнай і савецкай рабоце, сакратар Расонскага РК КП(б)Б. Член КПСС з 1927 года. Скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі (1934). У ліпені — снежні 1941 і маі — кастрычніку 1942 гадоў сакратар Расонскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова з мая 1942 года камісар штаба групы атрадаў Расонскага раёна, у ліпені — кастрычніку 1942 года камісар Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна. Загінуў у авіякатастрофе.

У гарадскім пасёлку Расоны яго імем названа вуліца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]