Вацлаў Шпала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вацлаў Шпала
чэшск.: Václav Špála
Фатаграфія
Дата нараджэння 24 жніўня 1885(1885-08-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 1946(1946-05-12)[2][4][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Jan Špála[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, графік, настаўнік
Вучоба
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вацлаў Шпала (чэшск.: Václav Špála; 24 жніўня 1885, Злуніцэ — 12 мая 1946, Прага) — чэшскі мастак, графік і ілюстратар.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

В. Шпала нарадзіўся ў мнагадзетнай сям’і, быў адным з дзевяці дзяцей. Мастацкую адукацыю атрымаў спачатку ў мастацкай школе ў Градзец-Кралавэ, затым у Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва ў Празе і, у 1903—1908 гадах — у пражскай Акадэміі мастацтваў. У ранні перыяд творчасці (пачынаючы 1905 года) на яго працы аказалі ўплыў карціны Э. Мунка, П. Сезана, В. ван Гога, у графіцы бачныя элементы фавізму.

У 1911 годзе мастак піша палатно «Ідылія» (Купанне дзвюх дзяўчат), у якой упершыню характэрнымі і асноўнымі з’яўляюцца камбінацыі дзвюх фарбаў — цёплай чырвонай і халоднай сіняй. Гэты мастацкі прыём захоўваецца ў працах В. Шпалы да 1923 года. У тым жа, 1911 годзе мастак знаёміцца ў Парыжы з творчасцю мастакоў-кубістаў, якія таксама аказалі ўздзеянне на яго. Уступае ў Таварыства мастакоў Манэ. Пасля 1923 года В. Шпала піша пераважна пейзажы. У 1945 годзе Вацлаву Шпале было прысвоена званне Народны мастак Чэхаславакіі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Vaclav Spala // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Lahoda V. Václav Špála // Špála, Václav // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T080427
  5. Union List of Artist Names — 2010. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  6. BillionGraves — 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шпа́ла Вацлав // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. С. 398. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)