24 жніўня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
24 жніўня - дзвесце трыццаць шосты (дзвесце трыццаць сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 79: Першае зафіксаванае ў крыніцах вывяржэнне вулкана Везувій знішчыла гарады Пампеі і Геркуланум.
- 410: Вестготы начале з Аларыхам рабуюць Рым.
- 1654: У ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай адбылася бітва пад Шапялевічамі, войска Рэчы Паспалітай разбіта.
- 1789: Адбылася 1-я Рачансальмская марская бітва падчас руска-шведскай вайны.
- 1791: У Брытаніі прыняты Канстытуцыйны Акт, які падзяліў Канаду на дзве часткі са сваімі губернатарамі і сваімі ўласнымі законамі
- 1913: У Капенгагене адкрытая для прагляду статуя русалачкі.
- 1949: Набыў моц Паўночна-Атлантычны пакт (НАТА).
- 1959: Прынята Пастанова Савета Міністраў БССР № 554 аб заснаванні Мінскага завода халадыльнікаў, які пасля быў пераўтвораны ў Атлант - буйнейшы ў СНД вырабнік халадыльнікаў.
- 1991: Украіна абвясціла незалежнасць.
- 1991: Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду генеральнага секратара ЦК КПСС.
- 1999: Пастановай Савета Міністраў Беларусі ўведзена забарона на вытворчасць і рэалізацыю алкагольнай прадукцыі, вырабленай з ужываннем штучных (сінтэтычных) фарбавальнікаў і араматызатараў, за выключэннем ідэнтычных натуральным.
Нарадзіліся [правіць]
- 1113: Жафруа V Анжуйскі
- 1198: Аляксандр II, кароль шатландскі
- 1420: Альбрэхт фон Эйб, нямецкі гуманіст
- 1870: Леан Васілеўскі, польскі палітычны дзеяч, публіцыст, гісторык (пам. 10.12.1936)
- 1879: Іван Пуліхаў, беларускі рэвалюцыянер
- 1896: Янка Чарапук, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (пам. 16.11.1957)
- 1899: Хорхе Луіс Борхес, аргенцінскі пісьменнік
- 1903: Грэхем Вівіян Сазерленд, брытанскі мастак
- 1906: Юльян Саковіч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч (пам. 13.6.1943)
- 1929: Ясір Арафат, лідар Палестыны
- 1948: Жан-Мішэль Жар, французскі музыка
- 1957: Вячаслаў Яўгенавіч Яноўскі, беларускі баксёр
- 1968: Джэймс Тоні, амерыканскі баксёр
- 1977: Роберт Энке, нямецкі футбаліст (пам. 10.11.2009)
Памерлі [правіць]
- 1540: Франчэска Парміджаніна, італьянскі мастак
- 1617: Роза Лімская, каталіцкая святая
- 1832: Садзі Карно, французскі фізік і матэматык
- 1929: Ян Фабрыцыус, савецкі ваенны дзеяч (нар. 26.6.1877)
- 1990: Сяргей Даўлатаў, рускі пісьменнік
- 1999: Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнавец (нар. 5.5.1934)
Святкуюць [правіць]
Украіна — День незалежнасці