Ваўкавыскі каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваўкавыскі каледж
Дата заснавання 1940
Тып каледж
Дырэктар Галіна Сяргееўна Зялік
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь
Адрас Гродзенская вобласць, г. Ваўкавыск, вул. Сацыялістычная, 33
vk.grsu.by

Ваўкавыскі каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Ваўкавыск Гродзенскай вобласці. Філіял Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1940 год — заснаванне Ваўкавыскага педагагічнага вучылішча. Працавала на працягу аднаго года да пачатку вайны.

1944 год — педагагічнага вучылішча ўзнавіла сваю работу. 20 верасня тут пачаліся заняткі для 101 навучэнца. Працавала 11 выкладчыкаў.

1946 год — першы выпуск Ваўкавыскага педагагічнага вучылішча. 16 выпускнікам прысвоена кваліфікацыя «Насаўнік пачатковых класаў».

1982 год — пабудаваны сучасны будынак вучылішча. Пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці «Працоўнае навучанне» (абслуговая праца).

1997 год — пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці «Выкладанне замежнай мовы» (англійская мова).

2002 год — Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча рэарганізавана ва ўстанову адукацыі «Ваўкавыскі дзяржаўны педагагічны каледж». Пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці «Замежная мова» (нямецкая).

2003 год — пачалася падрыхтоўка па спецыяльнасці «Тэхналогія (абслуговая праца). Выяўленчае мастацтва».

2004 год — установа адукацыі " Ваўкавыскі дзяржаўны педагагічны каледж " рэарганізвана ў Ваўкавыскі педагагічны каледж установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».

2006 год — Ваўкавыскі педагагічны каледж установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» рэарганізваны ў Ваўкавыскі каледж установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».

2008 год — адкрыта падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці «Дызайн (графічны)», «Турызм і гасціннасць».

2010 год — адкрыта падрыхтоўка спецыялістаў па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя».

Аддзяленні[правіць | правіць зыходнік]

  • Пачатковай адыкацыі і дызайну
  • Дашкольнай адукацыі і турызму
  • Замежных моў і абслуговай працы

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]