Вежа Вятроў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вежа Вятроў у Афінах.

Вежа Вятроў — найстаражытны метэаралагічны помнік у Афінах, вышынёй 12 метраў і дыяметрам каля 8 метраў. Узвядзенне гэтай васьміграннай вежы пентэліконскага мармуру на рымскай агоры прыпісваецца астраному Андроніку з Кіра. Традыцыйна гэта падзея датуецца сярэдзінай I-га стагоддзя да н.э., аднак не выключана і больш ранняя дата.

У антычнасці вежу вянчаў флюгер у выглядзе Трытона. Захаваўся апяразваючы верх вежы фрыз з алегарычнымі выявамі васьмі вятроў — Барэя (паўночны), Кекія (паўночна-ўсходні), Апеліёта (усходні), Эўра (паўднёва-ўсходні), Нота (паўднёвы), Ліпса (паўднёва-заходні), Зефіра (заходні) і Скірона (паўночна-заходні). Унутры вежы знаходзілася клепсідра, якую жывілі воды з акропаля.

У Сярэднявеччы вежа была прыстасавана пад царкоўную званніцу. Напачатку XIX стагоддзя вызвалена ад векавых напластаванняў. Паслужыла правобразам абсерваторыі Радкліфа ў Оксфардзе (1794) і аднайменнай вежы ў Севастопалі (1849).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 37°58′27.04″ пн. ш. 23°43′37.21″ у. д. / 37.974178° пн. ш. 23.727003° у. д. (G) (O) (Я)