Вейланелы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вейланелы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Veillonellaceae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  956561
NCBI  31977

Вейланелы[1] (Veillonellaceae) — сямейства бактэрый.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аблігатныя анаэробы шарападобнай формы памерам 0,3-2,6 мкм, нерухомыя. Маюць нізкую біяхімічную актыўнасць і складаныя харчовыя запатрабаванні[1].

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Паразіты жывёл і чалавека — жывуць у ротавай поласці, страўнікава-кішачным тракце і дыхальных шляхах. Пастаянна выяўляюцца ў гнойных ачагах міндалін, насаглоткі, адростку сляпой кішкі (пры апендыцыце), лёгкіх (пры гангрэне)[1].

Зноскі

  1. а б в Вейланелы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 429