Страўнікава-кішачны тракт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Страўнікава-кішачны тракт (СКТ) — сістэма органаў стрававання сапраўдных шматклетачных жывёл, якія забяспечваюць механічную і хімічную апрацоўку ежы, усмоктванне яе састаўных частак і выдзяленне незасвоеных рэшткаў.

Асноўныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У большасці жывёл стрававальная сістэма ўладкованая па аднолькавым прынцыпе. Страўнікава-кішачны тракт ўяўляе сабой суцэльную трубку, якая злучае ротавую адтуліну з анальнай, па якой у каўдальным напрамку перамяшчаюцца харчовыя масы, якія расшчапляюцца на больш дробныя, прыдатныя да ўсмоктвання часціцы.

Аднак у розных жывёл маюцца некаторыя адрозненні ў арганізацыі стрававальнай сістэмы, якія часта бываюць звязанымі з асаблівасцямі іх харчавання. У пазваночных страўнікава-кішачны тракт уключае ротавую поласць, глотку, стрававод, страўнік, кішэчнік, буйныя стрававальныя залозы (печань, падстраўнікавая залоза). У расліннаедных адзначаецца значная даўжыня кішэчніка, асабліва тоўстага (напр., у коней з'яўляюцца дадатковыя сляпыя адросткі), у кароў страўнік мае 4 камеры, у драпежных кішэчнік карацейшы, страўнік аднакамерны. Колькасць зубоў таксама адрозніваецца ў розных відаў жывёл.

Розныя аддзелы страўнікава-кішачнага тракту выконваюць спецыфічныя функцыі ў працэсе бесперапыннага ператраўлення ежы (напр., хімічны працэс стрававання і ўсмоктвання ў страўніку і тонкай кішцы), таксама нестрававальныя функцыі (напр., выдзяляльных органаў, эндакрынных залоз, імунныя).

У нармальнага дарослага мужчыны страўнікава-кішачны тракт у сярэднім каля 6,5 метраў у даўжыню.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Леанцюк А. Стрававальная сістэма Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).