Веляшковіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Веляшковіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лёзненскі раён
Уключае 33 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Веляшковічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 542
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Веляшко́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Веляшковічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замшынскага сельсавета[1]. 23 лістапада 1959 года ў склад Стасеўскага сельсавета пералічаны вёскі Свірбы і Шэркіна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Веляшковіцкага сельсавета 21 населены пункт[3].

8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кавалёўскага сельсавета (17 населеных пунктаў: вёскі Барсукі, Буракі, Глоданкі, Горы, Емельянова, Загарадна, Залессе, Кавалі, Кажуроўшчына, Красыні, Лапіна, Ніканаўшчына, Страганы, Сялішча, Сяцішча, Таўпа і Шавялі)[4]. 21 сакавіка 2008 года скасаваны вёскі Горы, Міхайлова і Таўпа[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1793 чалавекі[6], з іх 90,8 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 1,3 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1542 чалавекі[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 50. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Решение Лиозненского районного Совета депутатов от 21 марта 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.