Веліжжэ (возера, на ўсход ад Петрыкава)
Веліжжэ | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 115,2[1] м |
Даўжыня | 1,65 км |
Шырыня | 0,15 км |
Плошча | 0,23 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,3 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Веліжжэ́[2], Веліж’я — возера ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, у пойме ракі Прыпяць, за 11 км на ўсход ад горада Петрыкаў, на паўночны ўсход ад вёскі Вялаўск.
Плошча паверхні 0,23 км², даўжыня 1,65 км, найбольшая шырыня 150 м. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Катлавіна возера старычнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў, пясчаныя, пад хмызняком. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі пераважна нізкія. Усходні бераг забалочаны[2]. Злучана ручаём з ракой Скалодзіна, пратокай — з возерам Клетка.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 430. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 23. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Припять. От Турова до Мозыря. Карта / С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-142. Выданне 1975 года. (руск.)