Вера Аляксандраўна Палякова-Макей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Аляксандраўна Палякова-Макей
руск.: Вера Александровна Полякова-Макей
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1978(1978-10-22) (45 гадоў)
Грамадзянства
Муж Уладзімір Уладзіміравіч Макей
Адукацыя
Прафесія акцёрка, выкладчыца ўніверсітэта, дырэктарка тэатра
Тэатр
Член у
Узнагароды

Ве́ра Алякса́ндраўна Паляко́ва-Маке́й, па нараджэнні Паляко́ва (руск.: Вера Александровна Полякова-Макей; нар. 22 кастрычніка 1978, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая, педагог. Удава Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 22 кастрычніка 1978 года. Мама — Таццяна Дзмітрыеўна Палякова — доктар педагагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, раней працавала прарэктарам гэтага ўніверсітэта[1].

Да 7 класа вучылася ў мінскай сярэдняй школе № 66 з музычна-харавым аддзяленнем. Затым вучылася ў мінскай сярэдняй школе № 136 з тэатральным ухілам. У музычнай школе вучылася іграць на фартэпіяна[2].

У 1999 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае майстэрства» (курс Лідзіі Манаковай)[3]. Пазней скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[2].

З 2000 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе працавала выкладчыцай, старшай выкладчыцай, на 2023 год дацэнт кафедры сцэнічнага маўлення, вакалу і пластычных дысцыплін[3]. Падчас вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў захапілася фехтаваннем[2], пазней сама стала выкладаць дысцыпліну «Сцэнічны бой і фехтаванне»[3]. Сярод студэнтаў Веры Паляковай-Макей была Наталля Эйсмант[2].

Іграла на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. З 2003 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», на 2021 год вядучы майстар сцэны[4].

У 2007 годзе ў рамках XIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», як спявачка, прадставіла свой сольны альбом «Актрыса»[5]. У 2012 годзе — мастацкі кіраўнік тэатральнага праекта «ТрыТфармаТ». З 2019 года працуе вядучай перадачы «Наша раніца» на тэлеканале АНТ[6]. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Член гільдыі кінаакцёраў Рэспублікі Беларусь.

У лютым 2022 года нададзена званне Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[7]. 11 красавіка 2022 года прызначана дырэктарам Тэатра юнага гледача[8]. Яшчэ перад прызначэннем заявіла, што спектаклі з яе прыходам будуць не толькі па-беларуску, як было раней, але і на рускай мове, каб заахвоціць расійскіх гледачоў[9]. Ужо 22 ліпеня 2022 года адбылася прэм’ера спектакля паводле «Альпійскай балады» Васіля Быкава «Альпы. Сорок первый» на рускай мове[10].

Пасля смерці мужа Уладзіміра Макея ў канцы лістапада 2022 года, перастала весці праграму «Наша раніца» на тэлеканале АНТ, а Тэатр юнага гледача страціў падтрымку праўладных бізнесменаў[11].

У траўні 2023 года заявіла, што 30% рускамоўных спектакляў у тэатры — недастатковая колькасць, і яна плануе давесці да 50%[12]. У кастрычніку 2023 года з 28 паказаў спектакляў у тэатры 15 было на рускай мове[13].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Муж — Уладзімір Макей (1958—2022), беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2012—2022).
  • Мае двух сыноў[14], малодшы сын — Арцём, школьнік.

Муж Веры, Уладзімір Макей, лічыў праблемай, што яна вельмі шмат гаворыць па тэлефоне, таму ён увёў забарону на гутаркі па тэлефоне пасля 22:00[15].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «На спіне ў чорнага ката»,
  • «Спакуса»,
  • «Рыфмуецца з каханнем»,
  • «Маленькія ўцекачы»,
  • «Яшчэ пра вайну»,
  • «Дунечка»,
  • «Павадыр».
  • «Зала чакання»,
  • «Эскіз на маніторы»,
  • «Неба і зямля»,
  • «Пакліканне»,
  • «Мужчыны не плачуць»,
  • «Нядзеля ў жаночай лазні»,
  • «Буравая»,
  • «Чартар»,
  • «Суд»,
  • «Бучарда»,
  • «Пабочны эфект».

Тэатральныя ролі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Вельмі простая гісторыя» — Певень,
  • «Поле бітвы» — Марына,
  • «Як выходзяць у людзі, або На ўсякага мудраца даволі прастаты» — Мамаева,
  • «№ 13» — Памэла,
  • «Сродак Макропуласа» — Эмілія Марці,
  • «Безназоўная зорка» — Мадэмуазель Куку,
  • «Лёгкага жыцця ніхто не абяцаў» — Марыён,
  • «Бягун і ягіня»,
  • "Туці-Фруці,
  • «Хрыстос і Антыхрыст»,
  • «Мілы ілгун»,
  • «Вельмі простая гісторыя»,
  • «Апошняя жанчына сеньёра Хуана»,
  • «Трынаццаць».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • стыпендыя Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1999);
  • дыплом «Надзея Брыганціна» за галоўную ролю на V Міжнародным кінафестывалі «Брыганціна 2002» (2002) за фільм «Эскіз на маніторы»;
  • дыплом за выкананне ролі Веры ў спектаклі «Погляд незнаёмца» на фестывалі сучаснай нямецкамоўнай драматургіі (2002);
  • стыпендыя Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2004);
  • дыплом «Лепшая жаночая роля другога плана» на Міжнародным кінафестывалі «Брыганціна 2005» (2005) за фільм «Яшчэ пра вайну»;
  • прыз глядацкіх сімпатый на V Нацыянальным кінафестывалі беларускіх фільмаў (Брэст, 2005);
  • спецыяльны прыз Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы «За гуманізм у кінамастацтве, за мір і дружбу паміж народамі» на XIII Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад-2006» (2006);
  • ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2006),
  • медаль Францыска Скарыны (2016)[16],
  • прэмія Першага Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі» (2018) за выкананне найлепшай галоўнай жаночай ролі[17].
  • нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
  • Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2022).

Зноскі

  1. Жонка Макея: «Ён мужык з рукамі. Можа і градкі ўскапаць, і зеляніну пасеяць» . Наша Ніва. Праверана 9 жніўня 2023.
  2. а б в г Тэатральны педагог — псіхолаг і сябар. Настаўніцкая газета (20 кастрычніка 2020). Праверана 9 жніўня 2023.
  3. а б в Профессорско – преподавательский состав кафедры (сценической речи и вокала) – bdam.by (руск.). Праверана 9 жніўня 2023.
  4. Ltd., Arcom Group. Полякова Вера Александровна | Актёры | Театр-студия Киноактера(недаступная спасылка). teatrkinoaktera.by. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2021. Праверана 9 жніўня 2023.
  5. На поющую Веру Полякову пришел посмотреть весь минский бомонд(недаступная спасылка)
  6. Супруга главы МИД стала ведущей ОНТ(недаступная спасылка)
  7. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2022 г. № 71 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2022. Праверана 25 лютага 2022.
  8. Новым кіраўніком Тэатра юнага гледача стала заслужаная артыстка Беларусі Вера Палякова-Макей
  9. Жене Макея предложили новую работу — в ТЮЗе. Она уже анонсировала сокращение употребления белорусского языка (руск.). zerkalo.io (1 красавіка 2022).
  10. В ТЮЗе, который возглавила жена Макея, Быкова перевели на русский язык (руск.)(недаступная спасылка). euroradio.fm (9 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2022.
  11. Куды знікла ўдава Макея Вера Палякова? . Наша Ніва. Праверана 9 жніўня 2023.
  12. "Это просто бомба!" Вера Полякова-Макей о том, что сейчас происходит в ТЮЗе (руск.). www.belta.by (13 мая 2023). Праверана 26 верасня 2023.
  13. Афіша тэатра юнага гледача (недаступная спасылка). beltuz.by. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2022. Праверана 26 верасня 2023.
  14. «Люблю и горжусь». Старший сын актрисы и телеведущей Веры Поляковой принял присягу в армии (руск.). belarus.kp.ru (23 лістапада 2021).
  15. "До конфликтов не доходит, но есть одна большая проблема" - Макей рассказал об отношениях с супругой (руск.). www.belta.by (25 лютага 2021). Праверана 9 жніўня 2023.
  16. Жонка міністра замежных спраў атрымала медаль Францыска Скарыны | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 9 жніўня 2023.
  17. У Мінску ўручылі Нацыянальную кінапрэмію Беларусі. zviazda.by (19 снежня 2018). Праверана 9 жніўня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]