Вера Георгіеўна Гізатуліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Георгіеўна Гізатуліна
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1946(1946-10-20) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Вера Георгіеўна Гізатуліна (нар. 20 кастрычніка 1946, Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі транспарту. Кандыдат эканамічных навук (1978), прафесар (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць «Эканоміка і арганізацыя чыгуначнага транспарту», кваліфікацыя «Інжынер-эканаміст шляхоў зносін», 1968; аспірантура, 1978).

Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (з 1968, гуманітарна-эканамічны факультэт, кафедра «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», прафесар, кіраўнік НДЛ «Эканамічны аналіз, метадалогія бухгалтарскага і падатковага ўліку»).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка і фінансы чыгуначнага транспарту; метадалогія сабекошту перавозак і транспартных паслуг; упраўленне затратамі ў чыгуначнай галіне.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Пути совершенствования расчета и анализа себестоимости грузовых перевозок на железной дороге : диссертация … кандидата экономических наук : 08.00.05 : защищена 15.12.1978 : утверждена 00.00.0000 / Гизатуллина Вера Георгиевна. — Москва, 1978.
  • Бухгалтерский управленческий учет на железнодорожном транспорте / В. Г. Гизатуллина, С. Л. Шатров. — Гомель, 2014.
  • Методологические подходы к формированию расходов и себестоимости услуг инфракструктуры железнодорожного транспорта / В. Г. Гизатуллина, Н. В. Здановская. — Гомель, 2014.
  • Управление затратами на железнодорожном транспорте / В. Г. Гизатуллина, А. В. Липатова. — Гомель, 2008.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гизатуллина Вера Георгиевна // Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта : Хроника. События. Люди / П. С. Грунтов, Г. И. Шевчук, В. И. Горбачев. ― Гомель, 1993. — С. 184.
  • Гизатуллина Вера Георгиевна // Путь в науку. — Гомель, 2007. — Вып. 4 : Кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. — С. 19—20.
  • Педагог — призвание вне времени / Сергей Шатров // Вести БелГУТа. — 2021. — 28 октября (№ 16). — С. 2.