Вера Сафронаўна Давыдава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Сафронаўна Давыдава
Дата нараджэння 22 снежня 1918(1918-12-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 2000(2000-08-17) (81 год)
Род дзейнасці гісторык
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Вера Сафронаўна Давыдава (22 снежня 1918, Шарыпы, Гарадоцкі раён — 17 жніўня 2000) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1941 годзе скончыла Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут. 3 1941 года пачала працаваць у архіўных установах г. Барнаула.

Удзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

3 1945 года — начальнік філіяла Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у г. Гродна. 3 1951 года — начальнік аддзела Архіўнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных спраў БССР, з 1956 года — навуковы супрацоўнік, загадчык сектара партархіва, загадчык сектара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. У 1974—1989 гг. — навуковы супрацоўнік сацыялагічнай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Аўтар шэрагу навуковых прац па гісторыі партыйнага падполля на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адна са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны рух на Беларусі 1905—1907 гг.» (1955), «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя на Беларусі» (Т. 1-2, 1957), «Паказанні і запіскі пра польскае паўстанне 1863 г. Аскара Авейдэ» (1961), рэдактар і складальнік зборніка дакументаў «Сялянскі рух на Беларусі пасля адмены прыгоннага права (1861—1862)» (1959).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Давыдава Вера Сафронаўна // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.]; уклад. С. І. Садоўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 2004. — С. 711.
  • Давыдава Вера Сафронаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1996. — Т. 3 : Гімназіі-Кадэнцыя. — С. 188.