Гарадоцкі раён
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Віцебская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Гарадок |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 59,87 %, руская 37,83 % Размаўляюць дома: беларуская 17,71 %, руская 73,05 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
26 760 чал.[1] (11-е месца) |
| Шчыльнасць | 8,98 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 88,8 %, рускія — 9,22 %, іншыя — 1,98 %[1] |
| Плошча | 2 980,13[2] км² (2-е месца) |
| Вышыня над узр-м мора - Найвышэйшая кропка - Самая нізкая кропка |
259 м 140 м |
| Афіцыйны сайт | |
Гарадоцкі раён – адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці.
Змест |
[правіць] Геаграфічнае становішча
Раён размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі і займае каля 3000 км² (па тэрыторыі адзін з буйнейшых у краіне). На поўначы мяжуе з Невельскім і Усвяцкім раёнамі Пскоўскай вобласці Расіі, на паўднёвым усходзе з Віцебскім раёнам, на захадзе з Шумілінскім і Полацкім раёнамі.
[правіць] Прырода
Каля 88 % паверхні знаходзіцца ў межах Гарадоцкага ўзвышша, рэльеф мясцовасці ўзгорысты, са шматлікімі азёрамі. На захадзе і паўднёвым усходзе раёна — Полацкая і Суражская азёрна-ледавіковыя нізіны са згладжанай слабахвалістай паверхняй. 58 % тэрыторыі раёна знаходзіцца на вышыні 170—180 метраў над узроўнем мора, 32 % — на вышыні 200 метраў і больш. Найвышэйшы пункт — ля вёскі Загараны Бычыхінскага сельсавета (259 м над узроўнем мора). Ніжэйшая адзнака (140 метраў) — урэз ракі Обаль на захадзе. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-заходніх схілаў Аршанскай упадзіны.
Найбольшыя з рэк, што працякаюць па тэрыторыі раёна — Обаль і яе прытокі Чарнуйка, Чарняўка, Усыса, а таксама Аўсянка, Лужаснянка. Да басейна Нявы належыць рака Ловаць. У раёне знаходзіцца 162 возеры. Найбольш буйныя Езярышча, Лосвіда, Вымна.
Агульная плошча лугоў — 31,4 тыс. га, сухадолаў — 24,1 % усёй плошчы, нізінныя — 70,6 %, заліўныя — 5,3 % плошчы. Пад лясамі знаходзіцца 44 % тэрыторыі раёна. Найбольшая лясістасць назіраецца на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе раёна. Сярэдняя плошча лясных масіваў ад 700 да 1000 га. Найбольшыя з іх — Беразнянскі масіў, Лосвідская, Горкаўская, Селішчанская, Паташненская дачы. Лясы пераважна хваёвыя.
[правіць] Насельніцтва
Колькасць насельніцтва:
- 2005 — 32,2 тыс.
- 2009 — 28,4 тыс.
Гарадскія паселішчы (тыс. чал., 2009) – г. Гарадок (13,4), г.п. Езярышча (1,7).
У Гарадоцкім раёне зарэгістравана 13 рэлігійных суполак. З іх: 9 праваслаўных (г. Гарадок, г. п. Езярышча, в. Пальмінка, в. Кабішча, в. Вархі, в. Хвошна, в. Рамні, в. Халамер’е), 1-рымска-каталіцкая (г. Гарадок), 3 пратэстанцкіх (хрысціяне веры евангельскай, евангельскія хрысціяне-баптысты, царква хрысціян адвентыстаў сёмага дня).
[правіць] Адміністрацыйны падзел
У склад уваходзяць г.п. Езярышча, 369 населеных пунктаў, Езярышчанскі пасялковы Савет і 10 сельскіх саветаў: Бычыхінскі, Вайханскі, Віраўлянскі, Гуркінскі, Даўгапольскі, Межанскі, Пальмінскі, Першамайскі, Руднянскі, Стадалішчанскі.
[правіць] Гаспадарка
Вядучая роля ў эканоміцы раёна належыць сельскай гаспадарцы. У склад АПК уваходзяць 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, ЗАТ "Агракамбінат «Стайкаўскі», ААТ «Гарадоцкі райаграпрамснаб», 10 камунальных унітарных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, 15 фермерскіх гаспадарак.
Землі сельскагаспадарчай вытворчасці займаюць 65 000 га, у тым ліку раллі 25 000 га. Раён спецыялізуецца ў раслінаводстве на вытворчасці зерня, бульбы, лёну; у жывёлагадоўлі — на вытворчасці малака, мяса, свініны, яек. Удзельная вага прадукцыі раслінаводства ў агульным аб'ёме валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна складае 18 %, жывёлагадоўлі 82 %.
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць 87 аб'ектаў Гарадоцкага раённага спажывецкага таварыства, 21 ведамасны магазін, 42 магазіны прыватнай уласнасці, 45 камерцыйных пунктаў продажу і 1 міні-рынак. Агульная плошча магазінаў раёна складае 9465,8 кв.м. Колькасць работнікаў гандлю ў сістэме райпа складае 292 чалавекі, у ведамасным гандлі працуюць 72 чалавекі, на аб'ектах гандлю прыватнай уласнасці — 314 чалавек.
[правіць] Транспарт
Праз тэрыторыю раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная шаша Санкт-Пецярбург – Адэса, аўтадарога Невель – Полацк.
Агульная працягласць аўтадарог у раёне перавышае 1600 км.
[правіць] Вядомыя асобы
- Марыя Ісаёнак — беларускі жывапісец (нарадзілася ў в. Кісялі)
- Арсенцій Яфімавіч Казлоў — Герой Савецкага Саюза (нарадзіўся ў в. Газьба)
- М. І. Аверчанка (1922, Майсеенкі — 1960) — Герой Савецкага Саюза
- А. П. Амбросенка (1925, Марчанкі —) — Герой Савецкага Саюза
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Літаратура
- Гарадоцкі раён // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 5. — С. 45 — 46.
- Гарадоцкі раён // Рэспубліка Беларусь : Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт.-склад. Л. В.. Календа. — Мн., 2004. — С. 121—124.
- Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004.
[правіць] У Сеціве
- Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт (руск.)
- Праект Віцебскай абласной бібліятэкі ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
- Выдатныя мясціны на партале globus.tut.by (руск.)
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online (руск.)
- Азёры Гарадоцкага раёна на сайце poseidon.by (руск.)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
| Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці | ||
|---|---|---|
|
||