Веснік Брэсцкага ўніверсітэта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Веснік Брэсцкага ўніверсітэта»
Арыгінальная
назва
Веснік Брэсцкага ўніверсітэта
Тып навуковы часопіс[d]
Выдавец Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
Краіна
Галоўны рэдактар Ганна Мікалаеўна Сендзер
Заснавана 1998
Мова беларуская і руская
Вэб-сайт brsu.by/be/science/vesni…

«Веснік Брэсцкага ўніверсітэта» — навукова-тэарэтычны часопіс, які выдаецца з 1998 года Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. Публікуе матэрыялы на беларускай і рускай мовах па гуманітарных, грамадскіх і прыродазнаўчых навуках[1]. Галоўны рэдактар — Ганна Мікалаеўна Сендзер[1].

З 2010 года часопіс выходзіць у пяці серыях[1]:

  • Серыя 1. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія.
  • Серыя 2. Гісторыя. Эканоміка. Права.
  • Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія.
  • Серыя 4. Фізіка. Матэматыка.
  • Серыя 5. Хімія. Біялогія. Навукі аб зямлі.

Кожная серыя часопіса выходзіць два разы на год аб’ёмам 150 старонак[1].

Зноскі