Веста

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Храмавыя рэшткі на Рымскім форуме

Ве́ста (лац.: Vesta, стар.-грэч.: Ἑστία) — багіня, заступніца сямейнага ачага і ахвярнага агню ў Старажытным Рыме. Ёй адпавядае грэчаская Гестыя.


Ганаровае месца займаў культ Весты ў Італіі. Тут першапачатковымі цэнтрамі культу былі Ланувіум і Альба Лонга. З апошняй, паводле падання, культ Весты быў перанесены Ромулам і Нумай Пампіліем ў Рым. Пабудаваны Нумай храм у яе гонар знаходзіўся ў гаі на схіле Палацінскай гары, насупраць форуму. У храме быў ахвярнік, на якім гарэў вечны агонь, які падтрымліваўся жрыцамі багіні - вясталкамі.

Свята Весты - Весталіі адзначалася 9 чэрвеня, падчас свята рымлянкі здзяйснялі басанож паломніцтва ў храм багіні і прыносілі ёй ахвяры.