Вольга Нячай (скульптар)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Нячай
Дата нараджэння 15 сакавіка 1985(1985-03-15) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастачка, скульптарка, дызайнер
Месца працы
Вучоба
Член у

Вольга Няча́й (нар. 15 сакавіка 1985, Мінск) — беларуская мастачка, скульптар, дызайнер. Магістр мастацтвазнаўства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1995—2003 гадах вучылася ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка, у 2003—2009 гадах на аддзяленні скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў, у 2007—2009 гадах на кафедры перападрыхтоўкі і перакваліфікацыі кадраў пры БДАМ па спецыяльнасці «Дызайн інтэр’ера».

З 2009 года працуе ў Творчых акадэмічных майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры.

У 2010—2011 гадах вучылася ў магістратуры на аддзяленні «Тэорыя і гісторыя мастацтваў» Беларускай акадэміі мастацтваў .

Член Беларускага саюза мастакоў з 2011 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод манументальных твораў: мемарыяльная дошка Янку Купалу ў Вільнюсе (2013, сумесна з Сяргеем Аганавым), помнік Гедыміну ў Лідзе (2018, сумесна з Сяргеем Аганавым)[1], мемарыяльны знак у Курапатах (сумесна з Сяргеем Аганавым, архітэктарамі Марыяй Маркаўцовай і Вольгай Ярмолінай).

Удзельнічае ў міжнародных фестывалях і плэнэрах. Удзельнічае ў выстаўках з 2004 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]