Вольга Сільвестраўна Шыкунец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Сільвестраўна Шыкунец
Род дзейнасці работнік сельскай гаспадаркі
Дата нараджэння 21 красавіка 1937(1937-04-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня 2000(2000-07-30) (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны»
бронзавы медаль ВДНГ Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Вольга Сільвестраўна Шыкунец (21 красавіка 1937, в. Беражное, гміна Столін, Столінскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка30 ліпеня 2000, Столінскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны атрымала няпоўную сярэднюю адукацыю ў мясцовай школе і пачала працаваць ільнаводам у калгасе «Новае жыццё». За высокі ўраджай ільну была ўзнагароджана медалём Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі (УСГВ). Пасля замужжа пераехала ў вёску Лядзец Давыд-Гарадоцкага раёна. Там жа ў 1957 годзе пачала працаваць паляводам у мясцовым калгасе імя Леніна, а праз год перайшла даяркай на малочнатаварную ферму.

У 1963 годзе была пераведзена цялятніцай на ферму па адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы. Да канца сёмай пяцігодкі (1959—1965) увайшла ў лік перадавых жывёлаводаў раёна і вобласці.

Некалькі разоў прымала ўдзел ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы, была ўзнагароджана медалямі і дыпломамі галоўнага выставачнага камітэта.

Працавала ў калгасе імя Леніна да выхаду на заслужаны адпачынак. Была дэпутатам Брэсцкага абласнога, Столінскага раённага і Лядзецкага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1966 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». Узнагароджана ордэнамі Леніна (1966), «Знак Пашаны» (1973), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1987), медалямі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 677.
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 692.
  • Земные звезды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области / сост.: П. П. Сутько и др. — Минск, 1978. — С. 351—355.
  • Памяць : Столінскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / укладальнік Ю. С. Юркевіч. — Мінск, 2003. — С. 466.
  • Сцяганосцы новага, перадавога / склад. У. В. Мацвееў. — Мінск, [1967?]. — С. 286—294.
  • Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. — Минск, 2014. — С. 241.