Ворлікі звычайныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ворлікі звычайныя
Aquilegia vulgaris Minsk.jpg
Ворлікі звычайныя на клумбе ў Мінску
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aquilegia vulgaris L.

Даччыныя таксоны
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   18749
NCBI   3451
EOL   595119
GRIN   t:3767
IPNI   709053
TPL   kew-2645045
Aquilegia vulgaris

Ворлікі звычайныя[3] (Aquilégia vulgáris) — від шматгадовых багатаквітнеючых раслін з роду Aquilegia сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae).

Экалогія і распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал віду ахоплівае сярэднія і паўднёвыя раёны Еўропы, Скандынавію. Завезены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы.

У Беларусі адзіны від рода[4].

Расце на лугах, у лясах і парках, часам на пясчанай глебе.

Aquilegia vulgaris1.jpg
Кветка

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна ядавітая. Часта выкарыстоўваецца ў садках як дэкаратыўная, выведзена мноства садовых формаў, якія адрозніваюцца формай і колерам кветак.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Назва згодна з кнігай По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ./БелСЭ; Редкол.: В. И. Алешко и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 248 с.: ил.
  4. База Растения Беларуси