Казяльцовыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Казяльцовыя
Miyama-kinpouge.jpg
Казялец едкі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ranunculaceae Juss., 1789

Тыпавы род
Даччыныя таксоны

Падсямействы:

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   18410
NCBI   3440
EOL   4377
GRIN   f:944

Казяльцовыя (Ranunculaceae) — сямейства двухдольных адна- і шматгадовых травяністых раслін, радзей кустоў і ліян.

У межах сямейства казяльцовых прасочваецца эвалюцыя ад раслін з кветкамі правільнымі, ацыклічнымі і геміцыклічнымі, з нявызначаным лікам членаў кветкі, да кветак правільных, цыклічных са стабілізацыяй гінецэя да 5 і далей да кветак зігаморфных з далейшай рэдукцыяй гінецэя да 1 (рагулькі палявыя). Характэрна выпрацоўка прыстасаванняў да распаўсюджвання пладоў ветрам; у выніку плод становіцца аднанасенным, нераскрывальным (арэшак) і на ім узнікаюць прыдаткі-валаскі — сон раскрыты (Pulsatilla patens), павойнік (Clematis), княжык (Atragene).

Эвалюцыя кветак ішла ў напрамку прыстасавання да апылення рознымі насякомымі. Некаторыя віды не маюць нектарнікаў (павойнік, пылюшнік, кураслеп, пралеска), насякомых прывабліваюць пылком. Шэраг раслін мае даволі разнастайныя нектарнікі: паглыбленні пры аснове пладалісцікаў у лотаці (Caltha), у выглядзе ямкі ў аснове пялёстка (казялец, мышахвоснік), у выглядзе стамінодыяў (княжык сібірскі), з недаразвітых тычынак, з пялёсткаў (раўнаплоднік — Isopyrum, чэмер — Helleborus, чарнушка — Nigella). Для распаўсюджання пладоў вадой (гідрахарыя) у некаторых відаў казяльцовых, якія растуць на балотах, семя ахавана ад намакання шчыльным эндакарпам, а пад эпідэрмай знаходзяцца буйныя паветраныя акаркавелыя клеткі, утвараючыя плавальны пояс (казялец даўгалісты — Ranunculus lingua, казялец ядавіты — R. sceleratus). У лотаці балотнай (Caltha рalustris) насенне разбухае і ператвараецца ў плавальны орган. Іншы раз вадой разносяцца плады, прыстасаваныя для пераносу ветрам. У многіх казяльцовых плады прыстасаваны да пераносу жывёламі на іх знешніх покрывах. Кручкаватыя стылодыі казяльца едкага (R. acris) і іншых з'яўляюцца органамі прымацавання да футра жывёл, пер'я птушак, адзення людзей (заахарыя, антрапахарыя). У казяльцовых назіраецца распаўсюджанне зачаткаў раслін жывёламі, птушкамі, якія з'ядаюць плады і насенне і распаўсюджваюць з экскрэментамі (эндазаахарыя). У многіх лясных відаў насенныя зачаткі раслін распаўсюджваюцца мурашкамі (мірмекахарыя).

На Беларусі 18 родаў, каля 50 відаў, найбольш пашыраныя, казялец, пылюшнік, кураслеп, рагулькі[3].

Казяльцовыя — расліны багатыя алкалоідамі, гліказідамі, з-за чаго некаторыя з іх — важныя лекавыя, а таксама ядавітыя. Большасць казяльцовых раслін ядавітыя. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне адоніс веснавы, боцікі і інш.. Сярод казяльцовых ёсць дэкаратыўныя з прыгожымі кветкамі, фарбавальныя і пустазельныя віды. Дэкаратыўныя віды: ворлікі, боцікі, рагулькі, чарнушка. У травастоі лугоў расліны сямейства казяльцовых — непажаданы кампанент па прычыне ўтрымання ядавітых алкалоідаў і ў сувязі з гэтым непаядання іх сельскагаспадарчымі жывёламі.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін. 2-е выд. — Мінск, 2011.