Востраў-прывід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрагмент карты Carta Marina  (руск.) (XVI стагоддзе) з выявай вострава Туле, які ўбачыў Піфей.

Востраў-прывід — агульная назва для астравоў, якія ў розны час маляваліся на картах, але на самай справе не існуюць. З часоў антычнасці ў Еўропе абмяркоўвалася існаванне астравоў на захад ад Геркулесавых слупоў (Антылія) і на паўночны захад ад Брытаніі (Туле  (руск.)). У часы Вялікіх геаграфічных адкрыццяў на карты трапіла вялікая колькасць уяўных астравоў, за якія прымалі айсбергі і верхнія міражы. Не выключана, што некаторыя астравы-прывіды (напр., Фердынандэя  (руск.) блізу Сіцыліі, востраў Томпсан  (руск.) у Паўднёвай Атлантыцы) калісьці існавалі, але пасля былі знішчаныя стыхіяй.

Ад астравоў-прывідаў варта адрозніваць міфічныя астравы, існаванне якіх ніколі не было прадметам навуковай цікавасці (у «Адысеі» — Ээя  (руск.) і Агігія  (руск.), у рускіх казках — востраў Буян  (руск.)), і міфічныя кантыненты, якія на карты таксама не наносяць (Атлантыда, Пацыфіда  (руск.), Арктыда  (руск.), Лемурыя  (руск.)).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]