Вялікія геаграфічныя адкрыцці
Вялі́кія геаграфі́чныя адкры́цці — умоўнае азначэнне, галоўным чынам у гістарычнай літаратуры, для шэрагу буйных геаграфічных адкрыццяў, зробленых еўрапейцамі ад сярэдзіны 15 ст. да сярэдзіны 17 ст.; адрэзак часу, калі адбываліся згаданыя адкрыцці.
Значная частка заходніх аўтараў схільная абмяжоўваць перыяд В. г. а. сярэдзінай 16 ст. Савецкія аўтары распрацоўвалі канцэпцыю двух перыядаў В. г. а.[1]:
- першы перыяд пачынаецца пасля адкрыцця мыса Добрай надзеі, іспана-партугальскі (канец 15 ст. — усё 16 ст.). Яго складаюць адкрыццё Амерыканскіх кантынентаў, партугальскія плаванні ў Індыю і на ўсход Азіі, пачаўшы ад экспедыцыі Васка да Гамы, іспанскія экспедыцыі ў Ціхі акіян, ад Магелана да экспедыцыі Торэса ў 1606.
- другі перыяд, руска-галандскі (канец 16 — сярэдзіна 17 ст.), складаюць адкрыццё рускімі паўночнай Азіі, галандскія экспедыцыі ў Ціхі акіян, адкрыццё Аўстраліі, брытанскія і французкія адкрыцці ў Паўночнай Амерыцы.
Прычынамі інтэнсіўных экспедыцый былі: узрастанне ў краінах Еўропы таварнай вытворчасці, недахоп каштоўных металаў, пошукі новых гандлёвых шляхоў з Еўропы ў Індыю і ўсходнюю Азію.
В. г. а. садзейнічалі поспехі навукі і тэхнікі: стварэнне надзейных суднаў, прыдатных для акіянскіх прастораў, удасканаленне компасу і спосабаў навігацыі, марскіх картаў, распаўсюджанне ідэі шарападобнасці Зямлі.
В. г. а. былі гістарычнымі падзеямі сусветнага значэння. У выніку іх была даследавана большая частка зямной паверхні (унутраныя часткі Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі — не цалкам), сталі вядомыя контуры кантынентаў (акрамя Антарктыды, паўночных берагоў Паўночнай Амерыкі, усходняга берагу Аўстраліі), сабраны агромністы масіў новых звестак у розных галінах ведаў. Еўрапейцы пазнаёміліся з шэрагам найважнейшых сельскагаспадарчых культур (бульба, кукуруза, тамат, тытунь).
Шмат таннага золата і срэбра трапіла ў Еўропу, што выклікала значныя эканамічныя ўзрушэнні і пераразмеркаванне роляў паміж краінамі кантыненту. Гандаль набыў сусветны характар, у гандлёвы абарот трапіла шмат новых тавараў, іх аб'ём узрос у шмат разоў. Гэта паскорыла распад феадалізму і складванне ў Еўропе капіталізму. Адбывалася каланізацыя рускімі Сібіру. Краіны Заходняй Еўропы стварылі каланіяльную сістэму.
Зноскі
- ↑ Магидович И. П. …
Літаратура [правіць]
- БСЭ. И. П. Магидович. Очерки по истории географических открытий. УчПедГиз, 1949
Спасылкі [правіць]
- (англ.) Ricardo Duchesne: The Faustian impulse and European exploration, The Fortnightly Review 2012
| Першаадкрывальнікі Амерыкі | ||
|---|---|---|
| Да Калумба | Гунб’ёрн Ульфсан | Б'ёрні Хер'юльфсан | Эрык Руды | Лейф Эрыксан | Картырыял | |
| Вялікія марскія адкрыцці | Калумб | Коса | Ахеда | Веспучы | Кабат-старэйшы | Кабрал | Куэлью | Понсэ дэ Леон | Магелан | Верацана | Кабат-малодшы | Карцье | |
| Канкістадоры | Веласкес дэ Куэльяр | Нуньес дэ Бальбоа | Альмагра | Пісара | Грыхальва | Картэс | Альварада | Сота | Кабрыльё | Вальдзівія | Арэльяна | Белалькасар | Хіменес дэ Кесада | Мендоса | Каранада | Сарм'ента дэ Гамбоа | |
| Нанясенне на карту | Вальдзэмюлер | Дрэйк | Фробішэр | Дэвіс | Гудзон | Хаклюйт | Сміт | Шамплен | Бафін | Дзяжнёў | Маркет | Ла Саль | Берынг | Кук | Маласпіна | Шэліхаў | Ванкувер | Макензі | Франклін | Уілкс | |
| Гісторыя Еўропы | |
|---|---|
| Дагістарычная Еўропа | |
| Антычнасць | |
| Сярэднявечча | |
| Новы час |
Рэфармацыя • Вялікія геаграфічныя адкрыцці • Барока • Трыццацігадовая вайна • Перыяд абсалютызму • Стары парадак • Рэч Паспалітая • Галандская рэспубліка • Габсбургская манархія • Імперыі (Асманская • Партугальская • Іспанская • Швецкая • Брытанская • Расійская) |
| Сучасная гісторыя |
Эпоха Асветніцтва • Еўрапейскі цуд • Вялікая французская рэвалюцыя • Напалеонаўскія войны • Нацыяналізм (Сербская рэвалюцыя) · Рэвалюцыі 1848—1849 гадоў • Індустрыялізацыя • Першая сусветная вайна • Кастрычніцкая рэвалюцыя • Інтэрбелум • Другая сусветная вайна • Халодная вайна • Еўрапейская інтэграцыя |
| Гл. таксама | |
