Адысея

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Адысей і Каліпса

«Адысе́я» (стар.-грэч. Ὀδυσσεία) — другая (пасля «Іліяды») класічная паэма, якая прыпісваецца старажытнагрэчаскаму паэту Гамеру.

Створаная, праўдападобна, у VIII стагоддзі да н. э. або крыху пазней. Напісана гекзаметрам (каля 12100 вершаў). Паэма складаецца з 24 песень і пачынаецца са звяртання да Музы. Распавядае аб прыгодах міфічнага героя па імі Адысей падчас яго вяртання на радзіму пасля заканчэнні Траянскай вайны, а таксама аб прыгодах яго жонкі Пенелопы, якая чакала Адысея на востраве Ітака.

Ахоплівае падзеі прыблізна 40 дзён. У вобразе Адысея гераічныя рысы (пераадоленне звышнатуральных перашкод і спакусаў) адступаюць на задні план перад якасцямі розуму, вынаходлівасцю і разважлівасцю. У паэме адлюстраваны рэаліі як старажытнага крыта-мікенскага перыяду, так і падзеі часоў жыцця самога Гамера.

Па матывах «Адысеі» ў розны час створана мноства твораў літаратуры, выяўленчага мастацтва, кінематографа.

Літаратура [правіць]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі [правіць]


Шаблон:Эпічны цыкл