Востраў Рускі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рускі
Russia - Roesski-Vladivostok.PNG
Каардынаты: Каардынаты: 43°00′00″ пн. ш. 131°50′00″ у. д. / 43° пн. ш. 131.833333° у. д. (G) (O) (Я)43°00′00″ пн. ш. 131°50′00″ у. д. / 43° пн. ш. 131.833333° у. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Архіпелаг імператрыцы Яўгенія
Акваторыя Японскае мора
Краіна Flag of Russia.svg Расія
АА першага ўзроўня Прыморскі край
Рускі (Расія)
Рускі
Рускі
Рускі (Прыморскі край)
Рускі
Рускі
Плошча 97,6 км²
Найвышэйшы пункт 291,2 м
Насельніцтва (2002) 5 204 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 53,32 чал./км²
Commons-logo.svgРускі на Вікісховішчы 
Востраў Рускі

РУСКІ, востраў у Японскім моры ў некалькіх кіламетрах ад Уладзівастока. Належыць Расіі і з'яўляецца часткай Фрэнзенскага адміністратыўнага раёна Уладзівастока.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Рускі размешчаны ў заліве Пятра Вялікага ў Японскім моры, паўднёвей Уладзівастока (найменшая адлегласць паміж кантынентальнай часткай горада і востравам 600 метрам). Ад паўвострава Мураўёва-Амурскага, дзе размешчаная асноўная частка Уладзівастока, Рускі аддзелены пралівам Басфор Усходні. З захаду востраў амываецца водамі Амурскага заліва, а з поўдня і ўсходу – Усурыйскага. З поўначы ад наступнага вострава архіпелага, вострава Папова, Рускі аддзяляе праліў Старка.

Геаграфічныя каардынаты: 42°59′44″ п. ш. 131°50′48″ у. д.

Тэрыторыя вострава займае 97,6 кв. км, даўжыня — каля 18 км, шырыня — каля 13 км. Насельніцтва — 5,5 тысяч чалавек. У берагі вострава ўдаюцца некалькі бухт, найбуйная з якіх — бухта Новік. Гэтая бухта дзеліць востраў на дзве няроўныя часткі: паўднёва-заходнюю (буйнейшую) і поўнача-усходнюю (вузейшую), якая носіць таксама назву паўвостраў Сапёрны. У мясцовай тапаніміцы ёсць устойлівы тэрмін «Той бок». Жыхары абедзвюх частак вострава завуць процілеглую частку «Той бок».

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф гарысты, характэрны для поўдня Прымор'я. На востраве налічваецца 47 вяршыняў рознай вышыні, якія называюцца сопкамі. Найбольш буйныя з іх размешчаныя ў цэнтральнай частцы вострава: гара Рускіх (291,2 м), Галоўная (279,8 м) і Цэнтральная (254,9 м). Берагі вострава ў асноўным скалістыя, абрывістыя. Месцамі на іх бачныя агаленні горных парод.

Адміністрацыйная прыналежнасць[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Рускі з'яўляецца часткай Фрунзенскага раёна Уладзівастока. Часам яго называюць «Далёкаўсходні Кранштадт» па аналогіі з вядомым раёнам Санкт-Пецярбурга.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назву востраву даў генерал-губернатар Усходняй Сібіры граф Н.Н. Мураўёў-Амурскі. Востраў афіцыйна стаў часткай Расіі ў другой палове XIX у. Па адной версіі, востраў быў названы Рускім у гонар Расіі і яе народа, прадстаўнікі якога займаліся даследаваннем Далёкага Усходу. Па іншай, назва вострава пазнейшая і проста дубліруе назву гары Рускіх, названай так у гонар аднаго з членаў экіпажаў першых расійскіх даследчыкаў вострава.

У 1859 года ў Расіі была выдадзеная першая карта, на якой упершыню быў паказаны востраў Рускі. Праўда не цалкам, а толькі яго заходні і паўночны берагі. Поўная здымка вострава была зраблена экспедыцыяй падпалкоўніка корпуса флоцкіх штурманаў У. Бабчына ў 1862 годзе падчас апісання заліва Пятра Вялікага, пасля чаго ў 1865 годзе была выдадзена карта, на якой востраў пазначаны цалкам і названы імем першага вайскоўца губернатара Прыморскай вобласці контр-адмірала П. Казакевіча. Спачатку востраў звалі то Рускім, то Казакевіча, аднак, пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны за ім канчаткова замацавалася цяперашняя назва.

У 60-х гадах XIX стагоддзя пры нарэзцы земляў для стварэння ўдзельнага ведамства кіраўнік яго сібірскім аддзяленнем Г. Фуругельм прызнаў востраў Рускі нараўне з іншымі раёнамі найбольш прыдатным для арганізацыі земляробства. Нягледзячы на гэта, у лік земляў удзельнага ведамства ў 1867 годзе Рускі не ўвайшоў.

Развіццё берагавой абароны вострава і размяшчэнне тут войскаў прывяло да таму, што на ім стала павялічвацца і колькасць грамадзянскіх жыхароў. Адны з іх заняліся агародніцтвам, забяспечваючы гароднінай не толькі востраў, але і Уладзівасток. Іншыя ўключыліся ў абслугоўванне патрэб вайскоўцаў. У гэты час колькасць грамадзянскага люду на востраве дасягнула 236 чалавек, а да 1895 года ўзрасло да 3 тысяч. Дадатковай дзейнасцю мясцовых жыхароў стала забеспячэнне ўладзівастокцаў дровамі, а заводчик М. Фёдараў арандаваў шрубавы катар «Дружок» і арганізаваў рэгулярныя рэйсы ў горад.

У 1890 годзе інжынер-падпалкоўнік К. Чарнакніжнікаў распрацаваў праект будаўніцтва Уладзівастоцкай крэпасці, дзе ён упершыню звяртае ўвагу на геаграфічныя перавагі гары Рускіх на востраве Рускім. Па розных прычынах будаўніцтва батарэі на гэтай гары зацягнулася, і было скончана толькі ў 30-х гадах 20-га стагоддзя. І менавіта адсутнасць падобнай батарэі дазволіла японскай эскадры бесперашкодна зайсці ў заліў і абстраляць Уладзівасток.

У 18951896 гадах, калі пачалася ўзмоцненая пабудова вострава, у сувязі з чым почаўся новы прырост насельніцтва, было вырашана ўзвесці царкву. Будаўніцтва здзяйснялася за кошт ахвяраванняў насельніцтва, але асноўнае ўкладанне сродкаў належала падрадчыку ваеннага ведамствы і купцу першай гільдыі М. Сувораву. Царква на 400 вернікаў узводзілася з дрэва і была завершаная ў 1897 годзе, а таксама асвячоная ў прысутнасці губернатара Прыморскай вобласці.

Асабліва паўплывала на развіццё для развіцця вострава Рускі будаўніцтва канала ў 1898 годзе, які злучыў праліў Басфор Усходні з бухтай Новік, дзе ў руска-японскую вайну базіраваліся падводныя лодкі. Востраў, які штучна ўзнік пры гэтым, назвалі імем Алёны.

У 1909 года было адчыненыя могілкі, у 1916 – паштовае аддзяленне. З 1899 па 1914, у перыяд абвастрэння адносін з Японіяй, на выспе разгарнулася актыўнае будаўніцтва Уладзівастоцкай крэпасці. У сувязі з гэтым на Рускім нават з'явілася чыгунка, якая забяспечвала дастаўку грузаў да месцаў будаўніцтва. Маштабы будаўніцтва былі проста каласальнымі. Да 1915 года на Рускім былі збудаваны 16 фартоў і 27 берагавых батарэй, парахавыя склепы і патронные склады, прыстань для караблёў, мінна-прыстрэлачная (тарпедная) станцыя, 4 тэлефонныя станцыі.

Насельніцтва астравы ў 1908 годзе дасягнула 25 тысяч чалавек. Будаўніцтва крэпасці канчаткова завяршылася ў 1922 годзе, калі японскія войскі па дамове з савецкім урадам пагадзіліся пакінуць Прымор'е пры ўмове, што крэпасць зачыняць. Таксама ў 1908 годзе на востраве была пабудаваная першая ў Расіі станцыя абсервацыі,якая надзейна абараняе Уладзівасток ад чумы, халеры і іншых захворванняў. У гэтым жа годзе вялікі князь Сяргей Міхайлавіч Раманаў, падчас візіту на востраў, назваў Уладзівастоцкую крэпасць самой падрыхтаванай, і адна з батарэй была названая Вялікакняжацкай.

У 19131914 гадах тут праходзіў службу герой японскай вайны генерал Карнілаў, знаходзячыся ў ссылцы. Тут ж размяшчаўся знакаміты на ўсю краіну дысцыплінарны батальён. У 1920 годзе на востраве Рускі размяшчалася калонія 800 петраградскіх дзяцей, якія ў 1918–1920 гадах па волі акалічнасцей здзейснілі поўнае кругасветнае падарожжа, практычна невядомае шырокай грамадскасці аж да 2005 года.

Савецкі і постсавецкі час[правіць | правіць зыходнік]

У савецкі час востраў доўга меў статус зачыненай тэрыторыі, тут размяшчалася мноства воінскіх частак і знакамітыя ўмацаванні Уладзівастоцкай крэпасці. На востраве ў савецкія часы размяшчаўся ваенны гарадок. Пасля распаду СССР на востраве быў створаны аздараўленчы комплекс «Белы Лебедзь». Востраў Рускі як і востраў Папова, з'яўляецца месцам адпачынку жыхароў Уладзівастока. На востраве няма прамысловых, будаўнічых і іншых прадпрыемстваў. У 2002 годзе на востраве быў створаны Свята-Серафімаўскі мужчынскі манастыр.

Транспартныя зносіны[правіць | правіць зыходнік]

Паміж горадам і востравам існуе рэгулярная паромная пераправа (зімой узнікаюць праблемы).

Эканамічныя перспектывы[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе адміністрацыя Прыморскага края распрацавала інвестыцыйны праект "Развіццё вострава Рускі". Па праекце на востраве плануецца размясціць комплекс вытворчасцей у сферы бія- і інфармацыйных тэхналогій, універсітэцкі комплекс сусветнага ўзроўня, міжрэгіянальны медыцынскі цэнтр. Урад РФ у 2006 годзе ўхваліў будаўніцтва маста ад Уладзівастока да вострава Рускі. Акрамя таго, праграмай прадугледжана будаўніцтва спартыўна-рэкрэацыйных, музейных і гасцінічных комплексаў, жылога фонду. Як адзначае ІТАР-ТАСС, у перспектыве менавіта востраў Рускі стане кропкай росту для ўсяго Далёкаўсходняга рэгіёна, буйным цэнтрам міжнароднага супрацоўніцтва са краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што саміт АЦЭС (арганізацыі Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва) у 2012 годзе ў выпадку, калі ён адбудзецца ў Расіі, пройдзе на Рускім.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Астравы Расіі ў Японскім моры Шаблон:Уладзівастоцкая гарадская акруга