Вулканізацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вулканізацыя

Вулканізацыяхімічны працэс стварэння гумы.

Вулканізацыі падвяргаецца звычайна сумесь каўчуку з рознымі кампанентамі, якія забяспечваюць неабходныя эксплуатацыйныя ўласцівасці гум: напаўняльнікамі (тэхнічны вуглярод, крэйда, каалін, полідысперсная крэмнекіслата і г.д.), пластыфікатарамі (нафтавы і талавы алей, дыбуцілфталат і г.д.), супрацьстарэльнікамі (бісфенолы, дыяміны і г.д.), паскаральнікамі вулканізацыі (ксантагенатамі, тыязоламі, сульфенамідамі і г.д.), актыватарам вулканізацыі (аксідам цынку, аксідам магнію і г.д.), запавольвацелем падвулканізацыі (фталевы ангідрыд, N-нітразадыфеніламін і г.д.).