Сажа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Выкід сажы з вялікіх дызельных грузавікоў без фільтраў

Сажа, таксама Тэхнічны вуглярод — аморфны вуглярод, прадукт няпоўнага згарання або тэрмічнага раскладання вуглевадародаў у некантраляваных умовах. У вялікіх колькасцях яе выкарыстоўваюць для прыгатавання чорнай фарбы ў паліграфічнай і лакафарбавай прамысловасці. У Францыі ў часы Карла II з выкарыстаннем сажы выраблялі ваксу.

Тэрмін «сажа» часам недакладна ўжываюць для наймення вугляроднага прадукта - тэхнічнага вугляроду, што вырабляецца ў прамысловых маштабах для напаўнення гум і іншых пластычных мас.

Газавая сажа — назва чорнай фарбы (асабліва мастацкай) з пігментам «сажа».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Хімічны слоўнік навучэнца. Мн., "Народная асвета", 2004, С.206