Вульф Веньямінавіч Гінзбург
Вульф Веньямінавіч Гінзбург | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1969 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Вульф Веньямінавіч Гінзбург (руск.: Вульф Вениаминович Гинзбург; 4 сакавіка 1904, Курск — 2 лютага 1969) — савецкі антраполаг.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Курску. У 1926 годзе скончыў Ленінградскі медыцынскі інстытут. Працаваў ваенным урачом у кавалерыйскім палку.
З 1929 года асістэнт на кафедры нармальнай анатоміі 1-га Ленінградскага медыцынскага інстытута, у 1931 годзе аспірант у Інстытуце этнаграфіі АН СССР. У 1932—1933 гадах праводзіў антрапалагічныя даследаванні ў Таджыкістане: абследаваў жыхароў кішлакоў раёнаў Каратэгіна, Цэнтральнага і Усходняга Дарваза[1]. Кандыдат біялагічных навук з 1935 года, манаграфія — «Горныя таджыкі» (1937).
З 1938 года працаваў у антрапалагічным аддзеле Музея антрапалогіі і этнаграфіі АН СССР. Пасля ўтварэння Ленінградскага аддзялення Інстытута этнаграфіі АН СССР перайшоў у сектар антрапалогіі, дзе і працаваў да канца жыцця. З 1938 года, з невялікімі перапынкамі, чытаў курс антрапалогіі ў ЛДУ на кафедры этнаграфіі. У 1937—1959 гадах выкладаў анатомію ў Ваенна-медыцынскай акадэміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў на Волхаўскім фронце[2].
Доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Пахаваны на Багаслоўскіх могілках Санкт-Пецярбурга
Значэнне[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы прысвечаны метадам расавага аналізу, суадносіны расы і канстытуцыі. Адзін з заснавальнікаў этнічнай антрапалогіі ў СССР.
Вывучыў велізарны антрапалагічны матэрыял Паволжа і Падоння, у тым ліку шкілетныя рэшткі людзей ад эпохі энеаліту да сучаснасці. Разглядаў на гэтай базе этнагенез народаў Сярэдняй Азіі і прыйшоў да высновы, што шырока распаўсюджаны ў наш час антрапалагічны тып сярэднеазіяцкага міжрэчча складаўся на аснове андронаўскага і міжземнаморскага. Абгрунтаваў метыснае паходжанне паўднёвасібірскага антрапалагічнага тыпу. Шэраг прац прысвечаны антрапалагічнай характарыстыцы насельніцтва Казахстана ў бронзавым веку.
Зноскі
- ↑ Альпинисты Северной Столицы
- ↑ Из истории Кунсткамеры. 1941—1945. Раздел «Слово тем, кто воевал». Архівавана 11 снежня 2011. / Сост. В. Н. Вологдина; Отв. ред. А. С. Мыльников. — СПб.: МАЭ, 2003. — ISBN 5-88431-087-0
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гохман Я. И. Список основных печатных работ В. В. Гинзбурга (1931—1963) // Вопросы антропологии. 1964, вып. 18, с. 159—162.
- Список основных печатных работ В. В. Гинзбурга // Советская этнография, 1969, № 4, с. 191—194.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гинзбург Вульф Вениаминович Архівавана 28 красавіка 2018. // ЦентрАзия
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Курску
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках
- Супрацоўнікі Інстытута этналогіі і антрапалогіі РАН
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага медыцынскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Антраполагі СССР
- Антраполагі Расіі
- Супрацоўнікі Музея антрапалогіі і этнаграфіі РАН
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны