Вустэр (ПАР)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Вустэр (анг.: Worcester) — горад у Заходняй Капскай правінцыі ПАР, на паўночны ўсход ад Кейптаўна. У 2001 г. колькасць жыхароў складала 66348 чалавек. Для 94,4% жыхароў асноўнай мовай зносін з'яўляецца афрыкаанс. У горадзе, акрамя хрысціянскіх цэркваў, ёсць сінагога.
Вытворчасць вінаў, фруктовых і агароднінных кансерваў, тэкстыльных вырабаў. Металаапрацоўка. Батанічны сад. Заснаваны ў 1820 годзе.