Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Republic of South Africa

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: "Unity In Diversity"

геаграфічнае месцазнаходжанне
LocationSouthAfrica.png
дзяржаўная мова: Англійская
Афрыкаанс
Венда
Зулу
Коса
Ндэбеле
Свазі
Паўднёвая сота
Паўночная сота
Тсвана
Тсонга
сталіца: Прэторыя (адміністратыўная)
Кейптаўн (заканадаўчая)
Блумфантэйн (судовая)
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы: Джэйкаб Зума
плошча: 1,221,037 км²
насельніцтва: 47,432,000 2005
шчыльнасць насельніцтва: 39 жых./км²
грашовая адзінка: Ранд
часавы пояс: +2
гімн: National anthem of South Africa
нумарныя знакі аўтамабіляў:
дамен у Інтэрнеце: .za
міжнародны тэлефонны код: +27
карта
Sf-map.png

Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (ПАР) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы. На поўначы гранічыць з Намібіяй, Батсванай і Зімбабве, на паўночным усходзе з Мазамбікам і Свазілендам; дзяржава Лесота цалкам акружана ПАР.

Сталіцы краіны — Прэторыя (адміністратыўная), Кейптаўн (заканадаўчая), Блумфантэйн (судовая). Самы вялікі горад краіны Іаганесбург.

Самая развітая краіна Афрыкі. Адна з самых неаднародных у этнічным плане краін кантынента.

Змест

[правіць] Гісторыя

Старажытнае насельніцтва ПАР — плямёны бушменаў і гатэнтотаў. Да пачатку XVII ст. большая частка тэрыторыі ПАР засялілі плямёны банту: зулу, коса. Матабеле і інш. Першы еўрапеец, які наведаў у 14871488 гг. Паўднёвую Афрыку, — партугальскі мараплавец Б.Дыяш. У 1654 г. прадстаўнік галандскай Ост-індскай кампаніі Я.Рыбек заснаваў каля мыса Добрай Надзеі пасяленне Капстад (англ. Кейптаўн — горад каля мыса). У 1680-я гады да галандскіх пасяленцаў далучылася група французскіх гугенотаў, якія выратаваліся ад рэлігійных праследаванняў на радзіме. У выніку ўзнікла новая этнічная супольнасць — буры (афрыканеры), якія размаўлялі на блізкай да галандскай, але асобнай мове — афрыкаанс. Ад шлюбаў бураў з гатэнтотамі ўзнікла супольнасць «метысаў» — т.зв. каляровых. Рух бураў ва ўнутраныя раёны Афрыкі прывёў да сутыкнення з народам коса. У выніку т.зв. каырскіх войнаў (1770 — 1860-я гг.) землі коса далучаны да Капскай калоніі. У пачатку XIX ст. адзін з правадыроў зулу — Чака стварыў зулускую дзяржаву з моцнай арміяй. У 1806 г. Капскую калонію захапіла Вялікабрытанія. Незадаволенасць бураў брытанскім панаваннем прывяла ў 18361837 гг. да «Вялікага трэка» — перасялення часткі бураў на чале з П.Рэтыфам на свабодныя землі. У снежні 1838 г. буры на чале з А.Прэторыусам разбілі зулускае войска і стварылі ў 1839 г. на захопленых у зулусаў землях рэспубліку Наталь, якую Вялікабрытанія анексіравала ў 1843 г. (з 1856 г. калонія). Пазней створаны іншыя бурскія рэспублікі: Аранжавая свабодная дзяржава (АСД, 1848) і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (Трансвааль, 1852). У 1879 г. англічане канчаткова падпарадкаваді зулу і да 1880-х гадоў наблізіліся да бурскіх рэспублік. Спроба англічан захапіць іх скончылася паражэннем брытанскіх войск пры Маджубе (1881), што прымусіла Вялікабрытанію прызнаць незалежнасць АСД і Трансваалья. У 1880-я гады ў Капскай калоніі выяўлены буйныя паклады золата, у Трансваалі — алмазаў, што спрыяла хуткаму іх развіццю і прытокаў імігрантаў, з Еўропы. У выніку англа-бурскай вайны 1899 – 1902 гг. Вялікабрытанія захапіла АСД і Трансвааль і ператварыла іх у свае пратэктараты. Паводле прынятага ў 1909 г. брытанскім парламентам закона 31 мая 1910 г. Капская калонія, Наталь і бурскія рэспублікі аб’яднаны ў Паўднёва-Афрыканскі Саюз (ПАС) з правамі дамініёна — самакіравальнай краіны ў складзе Брытанскай Садружнасці. Першыя ўрады ПАС узначальвалі лідэры Паўднёва-афрыканскай партыі (ПАП) Л.Бота (19101919 гг.) і Я.Х.Смэтс (19191924 гг.). Кіраўніцтва ПАС ажыццяўляла палітыку дыскрымінацыі нябелага насельніцтва (78,5% насельніцтва кріны ў 1910 г.), асабліва жорсткую ў дачыненні да карэнных афрыканцаў (67% насельніцтва). У 1913 г. прыняты закон, які замацоўваў за афрыканцамі толькі 13% тэрыторыі краіны ў 264 рэзерватах. Дыскрымінацыя павялічылася пасля прыходу ў 1924 г. да ўлады Нацыяналістычнай партыі (НП), урад якой на чале з Дж.Герцагам (19241933 гг.) прыняў у 19241926 гг. законы, што пазбавілі афрыканцаў права займацца кваліфікаванай працай. У 1931 г. ПАС атрымала пэўную самастойнасць у знешняй палітыцы. У 1933 г. створаны аб’яднаны ўрад НП і ПАП на чале з Герцагам і Смэтсам, а ў 1934 г. абедзве партыі злучыліся ў Аб’яднаную партыю. У 1935 г. найбольш кансерватыўныя члены былой Нацыяналістычнай партыі аднавілі «ачышчаную» НП на чале з Д.Ф.Маланам. У 2-ю сусветную вайну ўрад Смэтса (19391948 гг.) накіраваў на фронт больш за 300 тысяч чалавек, якія змагаліся ў складзе брытанскіх войск супраць Трэцяга Рэйзу і фашысцкай Італіі. На выбарах у маі 1948 г. перамагла НП. Яе ўрады Малана (19541958 гг.) і Х.Ф.Фервуда (19581966 гг.) ажыццяўлялі дактрыну апартэіду — жорсткую дыскрымінацыю ўсіх нябелых. Афрыканцаў прымусова высялялі з гарадоў у спецыяльныя пасяленні (лакацыі), у 1957 г. ім канчаткова забаранілі займацца кваліфікаванай працай; у 1959 г. ліквідавана сістэма місіянерскіх школ, што пазбавіла афрыканцаў магчымасці атрымаць добрую адукацыю, забаронены і міжрасавыя шлюбы. Усё гэта выклікала масавыя пратэсты. 21 сакавіка 1960 г. паліцыя расстраляла дэманстрацыю афрыканцаў у Шарпевілі. Неўзабаве забаронена буйнейшая афрыканскаяпалітычная арганізацыя — Афрыканскі нацыянальны кангрэс (АНК), яго лідэры на чале з Н.Мандэлам арыштаваны.

31 мая 1961 г. абвешчана Паўднёва-Афр.ыканская Рэспубліка, краіна выйшла з Садружнасці. З-за палітыкі апартэіду ў 1962 г. Генеральная асамблея ААН заклікала ўсіх сваіх членаў да ўвядзення эканамічных санкцый і разрыву дыпламатычных адносін з ПАР. У час прэм’ерства Б.І.Форстэра (19661978 гг.) афрыканскія рэзерваты аб’яднаны паводле этнічных прыкмет у 10 хаўмлендаў («айчын»), некаторыя з якіх (Транскей, Сіскей, Венда і Бапутатсван) абвешчаны «незалежнымі» дзяржавамі, што яшчэ больш пагоршыла становішча афрыканцаў. У чэрвені 1976 г. расстрэл паліцыяй дэманстрацыі афрыканскіх школьнікаў прывёў да паўстання ў лакацыі Соўэта. Пашыралася партызанская барацьба ваеннага крыла — «Умконта ве сізве» («Кап’ё нацыі»). Пад націскам выступленняў афрыканцаў і сусветнай супольнасці ўрад П.Боты (19781984 гг.) вымушаны быў абвясціць некаторыя рэформы, якія, аднак, не закраналі асноў апартэіду. Новая канстытуцыя 1983 г. пашырала паўнамоцтвы прэзідэнта (з 1984 г. — Бота), каляровыя і азіяты атрымалі права голасу, але карэнныя афрыканцы па-ранейшаму былі пазбаўлены ўсіх грамадзянскіх правоў. Новы прэзідэнт ПАР Ф.В. дэ Клерк (19891994 гг.) быў вымушаны абвясціць праграму ліквідацыі апартэіду. У 1990 г. вызвалены Мандэла, легалізаваны АНК і іншыя афрыканскія партыі. У 1991 г. апартэід скасаваны. У выніку перагавораў паміж кіраўніцтвам НП, АНК, зулускай Партыі свабоды Інката і іншымі арганізацыямі ў 1993 г. створаны Пераходны выканаўчы савет, які арганізаваў у красавіку 1994 г. першыя шматрасавыя выбары, на якіх перамог АНК, а яго лідэр Мандэла стаў прэзідэнтам ПАР. Урад Мандэлы (19941999 гг.) намеціў асноўныя кірункі развіцця краіны, якія разам з паляпшэннем жыццёвых умоў карэннага насельніцтва ПАР прадугледжваюць захаванне прыватнай маёмасці ўсіх расавых груп, шматукладнасць у эканоміцы, прыцягненне замежных інвестыцый. Гэты курс прадоўжыў пераемнік Мандэлы на пасадзе кіраўніка АНК і краіны Т.Мбекі (з чэрвеня 1999 г.).

[правіць] Сімволіка

[правіць] Адносіны з Рэспублікай Беларусь

Дыпламатычныя адносіны ўсталяваныя ў 1993. Пасольства Беларусі ў ПАР адкрыта ў 2000.

У апошні час ажывіліся кантакты на розных узроўнях. Прэзідэнты Беларусі і ПАР сустракаліся ў верасні 2006 у Гаване, адбыліся візіты ў Беларусь кіраўнікоў парламента ПАР, міністра замежных спраў, міністра мінеральных рэсурсаў і энергетыкі, іншых высокіх асоб ПАР; міністр замежных спраў Беларусі наведаў ПАР у жніўні 2006. Візіты на вышэйшым узроўні плануюцца на 2008.

У ліпені 2007 беларускім бокам прапанавана пашырыць эканамічнае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва: стварыць сумесную спадарожнікавую групоўку, пабудаваць на тэрыторыі ПАР наземны комплекс прыёму інфармацыі, распрацаваць сумесныя праекты ў галіне фармакалогіі, энергетыкі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, розныя інвестыцыйныя праекты з удзелам паўднёва-афрыканскіх фірм.

[правіць] Прырода

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Гл. таксама

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах