Выгалавічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Выгалавічы
Могілкавая капліца ў Выгалавічах
Могілкавая капліца ў Выгалавічах
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
199
Насельніцтва
445 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222377
Аўтамабільны код
5
Выгалавічы на карце Беларусі ±
Выгалавічы (Беларусь)
Выгалавічы
Выгалавічы (Мінская вобласць)
Выгалавічы

Вы́галавічы[1] (трансліт.: Vyhalavičy, руск.: Выголовичи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1868 г. вёска і засценак Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У вёсцы было 28 двароў, 223 жыхара, у засценку — 1 двор, 29 жыхароў. У 1897 г. у вёсцы 515 жыхароў. У 1904 г. існавалі 2 вёскі: Выгалавічы 1-я (538 жыхароў) і Выгалавічы 2-я (45 жыхароў). З 1886 працавала школа граматы, дзе ў 1896-97 навучальным годзе вучыліся 20 хлопчыкаў. У 1921 г. вёска гміны Крывічы Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 121 двор, 648 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Княгінінскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 25.12.1962 г. ў Мядзельскім раёне.

У 1949 г. 43 вясковыя гаспадаркі арганізавалі калгас імя Сталіна. З 1957 вёска ў складзе саўгаса «Крывічы» (цэнтр — вёска Княгінін). З 17.02.1971 г. вёска цэнтр птушкафабрыкі «Зара камунізму».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 676 жыхароў (1960)
  • 199 двароў, 445 жыхароў (1997)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана птушкафабрыка, тэхнічныя майстэрні, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка, базавая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, 2 крамы.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

25 землякоў загінулі ў баях з гітлераўцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На ўшанаванне іх памяці ў цэнтры вёскі, каля клуба, у 1975 пастаўлена стэла.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]