Выдра
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Выдра | ||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | ||||||||||||||
| Тып: | ||||||||||||||
| Клас: | ||||||||||||||
| Атрад: | ||||||||||||||
| Сямейства: | ||||||||||||||
| Род: | ||||||||||||||
| Від: |
Выдра |
|||||||||||||
| Навуковая назва | ||||||||||||||
| ' | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Выдра, або звычайная выдра, або рачная выдра (Lutra lutra) — від драпежных млекакормячых сямейства куніцавых, які вядзе паўводны лад жыцця; адзін з трох відаў роду выдр (Lutra).
Знешні выгляд [правіць]
Выдра — буйны звер з выцягнутым, гнуткім целам абцякальнай формы. Даўжыня цела — 55-95 см, хваста — 26-55 см, маса — 6-10 кг. Лапы кароткія, з плавальнымі перапонкамі. Хвост мускулісты, непухнаты.
Афарбоўка футра: зверху цёмна-бурая, знізу светлая, серабрыстая. Асцёвыя валасы грубыя, але апушша вельмі густое і пяшчотнае. Будова яе цела прыстасаваная для плавання пад вадой: плоская галава, кароткія лапы, доўгі хвост і гідрафобная поўсць.