Вызваленне працы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вызваленне працы
руск.: Освобождение труда
Лідар Георгій Пляханаў
Дата заснавання 1883
Дата роспуску 1903
Ідэалогія марксізм
Інтэрнацыянал Рабочы інтэрнацыянал
Саюзнікі і блокі Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя, Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа

Вызваленне працы (руск.: Освобождение труда) — першая марксісцкая група ў Расійскай імперыі. Група была заснавана ў 1883 годзе былымі народнікамі Георгіем Пляханавым, Васілём Ігнатавым, Верай Засуліч, Львом Дзейчам і Паўлам Аксельродам на эміграцыі ў Жэневе. У 1884 годзе групу пакінулі Дзейч (у сувязі з арыштам і высылкай у Сібір) і Ігнатаў (у сувязі са смерцю). У 1888 годзе ў групу быў прыняты Сяргей Інгерман, які браў удзел у дзейнасці групы да 1891 года.

Група выдавала першыя рускія пераклады шматлікіх твораў Карла Маркса і распаўсюджвала іх. «Вызваленне працы» стала галоўным супернікам народнікаў на левым крыле палітыкі ў Расійскай імперыі. Таксама група ў значнай меры паўплывала на фармаванне іншага расійскага марксісцкага аб’'яднання - Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа пад кіраўніцтвам Уладзіміра Леніна.

«Вызваленне працы» аб’явіла аб сваім роспуску на II з’ездзе РСДРП, у жніўні 1903 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Груп­па «Ос­во­бо­ж­де­ние тру­да» // Ис­то­ри­ко-ре­во­лю­ци­он­ный сбор­ник. М., 1924. Т. 2
  • Груп­па «Ос­во­бо­ж­де­ние тру­да» и об­ще­ст­вен­но-по­ли­ти­че­ская борь­ба в Рос­сии. М., 1984;
  • Груп­па «Ос­во­бо­ж­де­ние тру­да» и рас­про­стра­не­ние мар­ксиз­ма в Рос­сии. Перм, 1986;

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]