Вялікая размова з Прэзідэнтам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Вялі́кая размо́ва з Прэзідэ́нтам» — штогадовая прэс-канферэнцыя[ru], якая праводзіцца Прэзідэнтам Беларусі з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускімі і замежнымі СМІ. Кіраўнік дзяржавы адказвае на пытанні, якія тычацца прыярытэтаў унутранай і знешняй палітыкі краіны, узаемаадносін з рознымі дзяржавамі, праблем у эканоміцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы і меры, якія прымаюцца для іх рашэння. «Вялікая размова» цягнецца некалькі гадзін і транслюецца па нацыяальнаму тэлебачанню. Раней сустрэча не мела назвы і праходзіла проста як штогадовая прэсс-канференцыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе сустрэча праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы і доўжылася каля пяці гадзін. На прэс-канферэнцыі прысутнічала 350 прадстаўнікоў 285 беларускіх і замежных СМІ.

У 2014 годзе прэзідэнт сустракаўся з кіраўнікамі 11 сродкаў масавай інфармацыі. Прэс-канферэнцыя праходзіла ў Палацы незалежнасці і доўжылася больш за пяць гадзін.

У 2015 годзе прэс-канферэнцыя прайшла ў Палацы незалежнасці. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 260 журналістаў з 152 газет, 16 інфармацыйных агенцтваў, 3 інтэрнэт-выданні, 26 тэлеканалаў, 41 радыёстанцыя, уключаючы праграмы рэгіянальнага радыёвяшчання. Рэгіёны Беларусі прадставілі 142 журналіста.

У 2016 годзе прэзідэнт у фармаце прэс-канферэнцыі з беларускімі СМІ не меў зносін. Гонару ўдастоіліся прадстаўнікі расійскіх рэгіянальных СМІ. Сустрэча працягвалася 5 гадзін 40 хвілін. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў СМІ і блогасферы з 46 рэгіёнаў Расіі.

У 2017 годзе кіраўнік дзяржавы праводзіў сустрэчу ў фармаце «Вялікая размова». Гутарка з журналістамі і экспертамі працягвалася больш за 7 гадзін. У ёй бралі ўдзел каля чатырох дзясяткаў журналістаў, якія прадстаўляюць найбольш буйныя дзяржаўныя і недзяржаўныя беларускія СМІ, папулярныя інтэрнэт-парталы, аўтарытэтныя замежныя мас-мэдыя, а таксама эксперты, сярод якіх — вядомыя палітолагі, эканамісты, прадстаўнікі партый, канфесій і грамадскіх аб’яднанняў.

У 2018 годзе Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з 130 дзяржаўнымі журналістамі, якія прадстаўляюць Белтэлерадыёкампанію, Другі нацыянальны канал, Сталічнае тэлебачанне, інфармагенцтва БЕЛТА, рэдакцыю газеты «Савецкая Беларусь», выдавецкі дом «Звязда» і нацыянальны філіял міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «МІР».

У 2019 годзе «Вялікая размова» адбылася 1 сакавіка. Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з прадстаўнікамі грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа». Прэс-канферэнцыя пачалася ў 10:30 і скончылася ў 17:55. Прэзідэнт гутарыў амаль сем з паловай гадзін — аднак, упершыню, з невялікім перапынкам.[1][2][3]

Зноскі

  1. "Большой разговор с Президентом - мнения экспертов" [руская]. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 02.03.2019. Праверана 2019-04-20. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  2. "«Большой разговор». Лукашенко ответил на вопросы журналистов, экспертов и простых людей" [руская]. TUT.BY. 1 сакавiка 2019. Архівавана з арыгінала 20 красавіка 2019. Праверана 2019-04-20. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2019. Праверана 20 красавіка 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2019. Праверана 20 красавіка 2019.
  3. "Большой разговор с Президентом. Честно и откровенно" [руская]. СБ. Беларусь сегодня. 2 марта 02:36. Праверана 2019-04-20. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]