YouTube
| YouTube | |
| URL: | |
|---|---|
| Камерцыйны: |
так |
| Тып сайта: |
Відэашарынг |
| Рэгістрацыя: |
апцыянальна |
| Мова(ы): |
12 моваў |
| Уладальнік: | |
| Аўтар: |
Стыў Чэн, Чэд Хёрлі, Джэўэд Карым |
| Цяперашні стан: |
актыўны |
YouTube («Юцюб», назва абыгрывае жаргоннае англійскае boob tube — «тэлік») — сэрвіс, які прадстаўляе паслугі хостынга відэаматэрыялаў. Карыстальні могуць дадаваць, праглядаць і каментаваць тыя або іншыя відэазапісы. Дзякуючы прастаце і выгадзе выкарыстання, YouTube стаў адным з самых папулярных месцаў для размяшчэння відэафайлаў. На сайце прадстаўленыя як прафесійна знятыя фільмы і кліпы, так і аматарскія відэазапісы, уключаючы відэаблогі.
Змест |
Магчымасці[правіць]
Карыстальнікі могуць пакідаць свае каментары, ацэньваць чужыя каментары, дадаваць анатацыі і тытры да відэа, выстаўляць рэйтынг прагледжаным відэа, калі аўтар пакінуў такую магчымасць. Чалавек, што зацягнуў відэа, можа забараніць «убудаванне» (embedding) свайго відэа на іншыя сайты, блогі і форумы. Таксама можна пераўтварыць сваё відэа з 2D ў 3D.
YouTube у медыясвеце[правіць]
YouTube зрабіўся настолькі значнай з'явай у медыя-свеце, што з ім вымушана лічыцца і тэлебачанне. Шматлікія медыякампаніі ствараюць афіцыйныя рахункі на YouTube, распаўсюджваюць сваю прадукцыю праз сэрвіс. Ролікі, якія валодаюць статусам мему, нярэдка трапляюць у рэпартажы навін. Некаторыя карыстальнікі YouTube набылі статус знакамітасцяў, чыя слава перасягнула рамкі сеціва і паўплывала на іх лёс.
Аналагі[правіць]
- vimeo.com
- dailymotion.com
- vk.com
Цікавыя факты[правіць]
- YouTube амаль цалкам напісаны на мове праграмавання Python[1].
- На YouTube можна пагуляць у гульню «Вужык»[2]
- Самае першае відэа — Me at the zoo
- 21 снежня 2012 г. упершыню ў гісторыі YouTube і сеціва колькасць праглядаў аднаго відэакліпа перавысіла 1 мільярд. Гэтым відэа стаў кліп паўднёвакарэйскага выканаўцы PSY на песню «Gangnam Style»[3] (відэа).
Папулярныя мемы[правіць]
Зноскі
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме YouTube- Афіцыйная старонка (англ.)
- YouTube па-руску (руск.)