Вялікі Хельсінкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта рэгіёнаў на фінскай мове:     Сталічны рэгіён     Вялікі ХельсінкіГл. таксама карту на шведскай мове

Вялікі Хельсінкі (фінск.: Suur-Helsinki, шведск.: Storhelsingfors) або Хельсінкскі рэгіён (фінск.: Helsingin seutu, шведск.: Helsingforsregionen), а таксама меншы па плошчы Сталічны рэгіён (фінск.: Paakaupunkiseutu, шведск.: Huvudstadsregionen) — назвы, якія пазначаюць рэгіёны розных памераў вакол Хельсінкі — сталіцы Фінляндыі[1].

Яны размяшчаюцца ў паўднёвай частцы краіны, уздоўж Фінскага заліва Балтыйскага мора. Меншы Сталічны рэгіён складаецца з гарадоў Хельсінкі, Эспа, Ванта і Каўніяйнен з агульным насельніцтвам 1 020 166 чалавек (па стане на 31 снежня 2008)[2]. Рэгіён з'яўляецца цэнтрам эканомікі, культуры і навукі краіны. 8 з 20 універсітэтаў Фінляндыі, а таксама большасць штаб-кватэр кампаній і ўрадавых устаноў размешчаны ў Вялікім Хельсінкі, акрамя таго, тут знаходзіцца галоўны авіяцыйны хаб краіны — аэрапорт Хельсінкі-Ванта.

Зноскі

  1. Паюнен спадзяецца на актыўную ролю дзяржавы ў аб'яднанні гарадоў сталічнага рэгіёна // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 23 жніўня 2013.(Праверана 11 красавіка 2024)
  2. Läänien, maistraattien, kihlakuntien ja kuntien asukaslukutiedot kuukausittain / Länens, magistraternas, häradenas och kommunernas invånarantal månadsvis(недаступная спасылка). Väestörekisterikeskus / Befolkningsregistercentralen. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2010. Праверана 13 сакавіка 2009. (фін.) (шведск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]