Вялікі панядзелак
Вялікі панядзелак, першы дзень Пакутнага тыдня, які наступае адразу пасля свята Увахода Гасподня ў Іерусалім.
У гэты дзень успамінаецца старазапаветны патрыярх Іосіф, прададзены братамі ў Егіпет, як правобраз пакутуючага Ісуса Хрыста, а таксама евангельскае апавяданне аб праклёне Ісусам бясплоднай смакоўніцы, якая сімвалізуе душу, не што прыносіць духоўнага плёну — праўдзівага пакаяння, веры, малітвы і добрых спраў.
Утраня Вялікага панядзелку служыцца звычайна ўвечар у нядзелю. У праваслаўнай царкве ў панядзелак служыцца літургія папярэднеасвячоных дароў, на якой чытаецца Евангелле аб другім прышэсці, апавяданне аб бесплоднай смакоўніцы, прытчы аб двух братах і злых вінаградарах, і не чытаецца Апостал. Пачынаецца чытанне псалтыры, якая павінна быць прачытана поўнасцю, акрамя 17-й кафізмы, за першыя тры дні Пакутнага тыдню. У канцы літургіі чытаецца асаблівы отпуст «Грядый Господь на вольную страсть нашего ради спасения, Христос, истинный Бог наш, молитвами Пречистыя Своея Матере, святых славных и всехвальных апостол, святых праведных Богоотец Иоакима и Анны и всех святых…».
| Вялікдзень | ||
|---|---|---|
| Хрысціянства | Тлусты чацвер • Папяльцовая серада • Вербная нядзеля • Вялікі тыдзень (Вялікі панядзелак • Вялікі аўторак • Вялікая серада • Вялікі чацвер • Вялікая пятніца • Вялікая субота • Велікодная нядзеля) • Велікодны панядзелак • Пасхальны Трыдуўм • Велікодныя набажэнствы • Эмаўс • Божае Ягня • Пасха • Крыжовы шлях • Вялікі пост • Тайная вячэра • Рэзурэкцыя • Уваскрасенне • Літургія Мукі Пана • Плач Ераміі • Страсці Хрыстовыя • Oremus et pro perfidis Judaeis | |
| Фальклорныя сімвалы |
Заяц • Кураня • Баран • Артас | |
| Традыцыі | Тлусты аўторак • Пахаванне журу і селядца • Велікодная кавалькада • Біткі | |
| Атрыбуты | Пісанка • Велiкодныя пальмы • Куліч • Святочная паштоўка | |