Вячаслаў Анатольевіч Штыроў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Анатольевіч Штыроў
член Савета Федэрацыі[d]
23 чэрвеня 2010 — 28 верасня 2018

Нараджэнне 23 мая 1953(1953-05-23) (70 гадоў)
Бацька Анатоль Ціханавіч Штыроў[d]
Веравызнанне РПЦ і праваслаўе
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вячаслаў Анатольевіч Штыро́ў (руск.: Вячесла́в Анато́льевич Штыро́в, нар. 23 мая 1953, Хандыга, Томпанскі раён, Якуцкая АССР) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэзідэнт Рэспублікі Саха (Якуція) (2002—2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 мая 1953 года ў пасёлку Хандыга. Бацька — Анатоль Ціханавіч Штыроў, контр-адмірал, першы намеснік начальніка разведкі ЦАФ ВМФ СССР, намеснік начальніка ваенна-марскога кпраўлення Камандавання войскаў на Паўднёва-Заходнім кірунку, пісьменнік-марыніст. Па нацыянальнасці рускі. У 1975 годзе скончыў Далёкаўсходні політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-будаўнік. Кандыдат эканамічных навук. Пасля заканчэння інстытута быў накіраваны на працу ва Упраўленне будаўніцтва «Гокбуд» Вілюйгэсбуда Мінэнерга СССР.

У 1986 годзе прызначаны намеснікам кіраўніка трэстам «Айхалэнергапрамбуд» Вілюйгэсбуда Мінэнерга СССР, в. а. намесніка галоўнага інжынера, начальнікам па вытворчасці — першым намеснікам начальніка ўпраўлення будаўніцтва «Вілюйгэсбуд» Мінэнерга СССР.

У 1986—1988 гадах — намеснік загадчыка аддзела будаўніцтва Якуцкага абкама КПСС. З 1988 па 1991 год — аспірант Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. Абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1991 годзе прызначаны міністрам будаўніцтва і інвестыцый Якуцкай-Саха ССР. У гэтым жа годзе пайшоў на выбары з кандыдатам у прэзідэнты Якуцкай — Саха ССР М. Я. Нікалаевым у якасці кандыдата ў віцэ-прэзідэнты Якуцкай — Саха ССР. 20 снежня 1991 г. быў абраны віцэ-прэзідэнтам Якуцкай — Саха ССР.

З 1992 па снежань 1994 года сумяшчаў абавязкі віцэ-прэзідэнта і Старшыні Урада Рэспублікі Саха (Якуція). З 10 жніўня 1995 года прэзідэнт акцыянернай кампаніі «Алмазы Расіі-Саха» З 1996 па 2002 год — Прэзідэнт АК «АЛРОСА».

  1. https://izborsk-club.ru/11049