Вячаслаў Станіслававіч Брыль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Станіслававіч Брыль
Нараджэнне 16 лютага 1967(1967-02-16) (57 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Вячасла́ў Станісла́вавіч Брыль (нар. 16 лютага 1967, Брэст) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, спецыяльнасць — аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання (1991).

У 1985—1987 гадах — служба ў радах Савецкай Арміі, г. Мінск. У 1991—1996 гадах — праца на кіруючых пасадах у міжнародных камерцыйных структурах. У 1996—1997 гадах — віцэ-прэзідэнт сумеснага прадпрыемства «Каруна СБС Лімітэд», г. Мінск. У 1998—2001 гадах — дырэктар прадпрыемства «Ямалнефтегаздобыча», г. Мінск. У 2003—2011 гадах — дырэктар замежнага прадпрыемства «Джы2Экс Дэвелапмент Сервісіз», г. Мінск. У 2011—2013 гадах — дырэктар прыватнага замежнага прадпрыемства «Навагейт», г. Мінск. У 2013 годзе працаваў у структуры Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, г. Мінск. У 2013—2014 гадах — дырэктар прыватнага выставачнага ўнітарнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, г. Мінск. У 2014—2018 гадах — намеснік Старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, г. Мінск.

З 26 чэрвеня 2018 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 252 прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя, Рэспубліцы Гана (па сумяшчальніцтве), Рэспубліцы Камерун (па сумяшчальніцтве).

Валодае англійскай мовай.

Жанаты, мае сына і дачку.