Курын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Курын)
Вёска
Курын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
48
Насельніцтва
61[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247302
Аўтамабільны код
3
Курын на карце Беларусі ±
Курын (Беларусь)
Курын
Курын (Гомельская вобласць)
Курын

Ку́рын[2] (трансліт.: Kuryn, руск.: Курин) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 12 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 194 км ад Гомеля, 7 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ Няслаўка (прыток ракі Пціч).

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

На захадзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з трох кароткіх прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Ламавічы» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, комплексная брыгада. Клуб, бібліятэка, крама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў казённым маёнтку Граб'ё. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я годы. Па стане на 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

15 лістапада 1920 года вызвалена ад польскіх войскаў. У 1921 годзе адкрыта школа. На 1925 год у Азарыцкім раёне Мазырскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны герой», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у лесе, у 5 км ад вёскі, каля дарогі на Подгаць базіраваўся партызанскі атрад «Чырвоны Кастрычнік», арганізаваны ў чэрвені 1941 года Ц. П. Бумажковым і Ф. І. Паўлоўcкім (у 1948 годзе на гэтым месцы ўстаноўлены абеліск). Нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску, расстралялі і спалілі 506 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі; устаноўлена стэла). 51 жыхар загінуў на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 48 двароў, 61 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1857 год — 17 двароў, 139 жыхароў.
  • 1897 год — 52 двары, 348 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 69 двароў, 487 жыхароў.
  • 1917 год — 540 жыхароў.
  • 1925 год — 92 двары.
  • 1940 год — 138 двароў, 700 жыхароў.
  • 1959 год — 307 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 91 двароў, 149 жыхароў.
  • 2004 год — 57 двароў, 103 жыхары.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]