Кушляны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Кушляны)
Аграгарадок
Кушляны
Дом-музей Ф. Багушэвіча
Дом-музей Ф. Багушэвіча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 184 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовыя індэксы
231032
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256849053
Кушляны на карце Беларусі ±
Кушляны (Беларусь)
Кушляны
Кушляны (Гродзенская вобласць)
Кушляны

Кушля́ны[1] (трансліт.: Kušliany, руск.: Кушляны) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сольскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзяцца за 20 км на захад ад горада Смаргонь, 232 км ад Гродна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Солы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Кушляны антрапанімічнага (адыменнага) паходжання: ад антрапоніма Kušlys, які ад літоўскага kušlys «сляпец» (хто падслепаваты)[2].

Ад асновы Kušl- таксама прозвішча пісара Івана Кушлейкі (< Kušleika) у канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага. Аснова таксама сустракаецца ў літоўскай антрапа- і тапаніміі[3].

Імаверна гэта было імя першага пасяленца на месцы Кушлянаў. Імя са значэннем "Сляпец" магло быць мянушкавага тыпу, але не выключана, што гэта было імя, нададзенае хлопчыку яшчэ ў маленстве.

Такім самым чынам ад імя-мянушкі тыпу Smurgis (літ. smurgis «смаркач») паходзіць назва Смаргоні паблізу ад Кушлянаў[4].

Таго ж утварэння і тапонім Кушлі на поўначы ад Пружанаў. Там, у дастаткова паўднёвым рэгіёне, фіксуецца цэлы шэраг тапонімаў балцкага антрапанімічнага паходжання: Бакуны (двойчы), Барэйшава, Нарутавічы, Роўбіцк, Рэвейкі, Шакуны, Шалтунава (ад антрапонімаў тыпу Bakūnas, Bareiša, Naruta, Rauba, Reveika, Šakūnas, Šaltūnas[5]).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1940—1954 і 1978—2008 гадах цэнтр Кушлянскага сельсавета[6][7]. У 1954—1978 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сольскага сельсавета.

У 1998 г. налічвалася 354 жыхароў, 134 двары. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.

Помнікі архітэктуры — сядзіба Ф. Багушэвіча, свіран (XIX ст.). Літаратурна-мемарыяльны музей Ф. Багушэвіча.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. С. 1140.
  3. В. Н. Топоров. Прусский язык. I-K. Москва, 1984. С. 361.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 353.
  5. Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. С. 162, 195, 1140; Lietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. С. 301, 581, 584, 882.
  6. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  7. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]