Віктар Іванавіч Чайчыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Іванавіч Чайчыц
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
12 лістапада 2016 — 6 снежня 2019
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
з 6 снежня 2019

Нараджэнне 24 жніўня 1960(1960-08-24) (63 гады)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць адвакат
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Віктар Іванавіч Чайчыц (нар. 24 жніўня 1960, в. Здзітава, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі адвакат і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 жніўня 1960 года ў вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна. Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў электрамантажнікам будаўніча-мантажнага ўпраўлення № 1 трэста «Энергабудмантаж» «Белгалоўэнерга» у г. Брэсце, электрыкам Брэсцкага вытворчага аб’яднання «Брэстрыбгас» у г. Белаазёрску, стажорам народнага суддзі Баранавіцкага раённага суда, стажорам народнага суда Мінскага раёна і г. Заслаўя, суддзёй народнага суда Мінскага раёна і г. Заслаўя, загадчыкам аддзела агульнатэарэтычных праблем арганізацыі работы ўстаноў юстыцыі Навукова-даследчага інстытута праблем крыміналогіі, крыміналістыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, адвакатам Мінскай абласной юрыдычнай кансультацыі № 1, старшынёй Мінскай абласной калегіі адвакатаў.

З 2011 да 2022 года займаў пасаду старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Брэсцкай вобласці. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2019) за шматгадовую плённую працу, заслугі ў развіцці заканадаўства, вялікі ўнёсак у забеспячэнне правоў і свабод грамадзян[1].

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

У 2012 годзе ў прэсе з’явіўся ліст за подпісам Віктара Чайчыца як старшыні Рэспубліканскай калегіі адвакатаў, у якім беларускім адвакатам рэкамендавалася ўзгадняць свае інтэрв’ю ў СМІ з загадчыкамі юрыдычных кансультацый, старшынямі калегій адвакатаў і іх намеснікамі. Крытыкамі ініцыятыва была расцэненая ў кантэксце шматлікіх палітычных судовых працэсаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як спроба абмежаваць свабоду дзеянняў адвакатаў і стварыць перашкоду для іх удзелу ў абароне абвінавачаных па палітычных справах[2].

4 сакавіка 2021 года ў сваім выступленні на справаздачна-выбарчай канферэнцыі Мінскай гарадской калегіі адвакатаў падтрымаў катаванні ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Заклікаў адвакатаў замоўчваць факты парушэнняў суддзямі правоў чалавека. Падтрымаў ціск на адвакатаў знутры калегій за выказванне імі сваіх палітычных поглядаў[3][4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]