Віктар Іванавіч Шабайлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Іванавіч Шабайлаў
Дата нараджэння 5 лютага 1931(1931-02-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 2018(2018-04-03) (87 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Альма-матар
Узнагароды

Віктар Іванавіч Шабайлаў (5 лютага 1931, в. Мікалаеўка, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 3 красавіка 2018) — беларускі вучоны ў галіне дзяржаўнага права. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар юрыдычных навук (1980), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1959). З 1964 года — малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, з 1974 года — загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. У 1995—1996 гадах — дырэктар Навукова-даследчага цэнтра праблем дзяржаўнай кадравай палітыкі і ўдасканалення дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1997—2001 гадах — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. У 2001—2007 гадах — загадчык аддзела канстытуцыйнага, адміністрацыйнага і міжнароднага права Інстытута дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнымі напрамкамі навуковай дзейнасці з’яўляюцца: даследаванні арганізацыйна-прававых пытанняў сацыяльна-культурнага будаўніцтва, праблем дзяржаўнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, у тым ліку яе суверэнітэту, станаўлення, развіцця і функцыянавання як прававой сацыяльнай дзяржавы, фарміравання грамадзянскай супольнасці Беларусі, мясцовага кіравання і самакіравання, павышэння эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўнага апарату кіравання. Удзельнічаў у распрацоўцы шэрагу законапраектаў, у тым ліку законаў аб культуры, ахове здароўя, сродках масавай інфармацыі, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., а таксама Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (са зменамі і дапаўненнямі), прынятай на рэспубліканскім рэферэндуме ў 1996 г.

Аўтар 180 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій[1][2][3].

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Правовое регулирование социально-культурной деятельности. — Мн., 1981.
  • Советское административное право. Управление социально-культурным строительством. — М., 1980. (у сааўтарстве)
  • Белорусская ССР: статус, достижения, развитие. — Мн., 1996. (у сааўтарстве)
  • Суверенитет и гарантии его реализации // Суверенитет и многовекторность внешней политики Республики Беларусь в современных условиях. — Мн., 2000.
  • Рыночная экономика: к парадигме государственного регулирования и управления в Республике Беларусь // Общество в условиях трансформации социально-экономической системы: проблемы экономики и права. Ч.2. — М., 2001.
  • Местное самоуправление в Республике Беларусь: состояние и перспективы развития // Журн. рос. права. 2002. № 11.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]