Віктар Сасунавіч Аўсепян
Нарадзіўся | 21 ліпеня 1991 (32 гады) | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Віктар Сасунавіч Аўсепян (нар. 21 ліпеня 1991, Віцебск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец СДзЮШАР №4 г. Віцебска. Першы трэнер — Алег Дзмітрыевіч Марозаў. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[1].
Пачаў прафесійную кар’еру ў 2009 годзе у мінскай камандзе «Віталюр-РДВАР». Потым перайшоў у віцебскі «Рубон» (на той момант — «Лакаматыў-КіС»). У Віцебску гуляў да лета 2017 года і ў апошнім сезоне набраў 11 ачкоў і меў 6.9 падбору. У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з мінскімі «Цмокамі».
У 2015-м годзе форвард быў выкліканы на Матч зорак чэмпіянату Беларусі.
Выступаў за юнацкую (2007), юніёрскую (2008—2009), моладзевую (2010—2011) і нацыянальную (2017—2018) зборную Беларусі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
- 2006—2007 — РДВАР-РЦАР (Мінск)
- 2007—2009 — РДВАР (Мінск)
- 2009—2010 — Віталюр-РДВАР (Мінск)
- 2010—2011 — Лакаматыў-КіС-2 (Віцебск)
- 2010—2011 — Лакаматыў-КіС (Віцебск)
- 2011—2012 — Рубон-2 (Віцебск)
- 2011—2016 — Рубон (Віцебск)
- 2016 — Урарту (Ерэван, Арменія)
- 2016—2017 — Рубон (Віцебск)
- 2017—2018 — Цмокі-Мінск
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- з 2019 — Рубон (Віцебск)
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Беларусі (1): 2017/2018.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019.
- Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2017.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 21 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Ігракі РДВАР
- Ігракі «Віталюр-РДВАР» Мінск
- Ігракі «Рубона» Віцебск
- Ігракі «Цмокі-Мінск»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Баскетбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20