Андрэй Андрэевіч Навойчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Андрэй Андрэевіч Навойчык
Нарадзіўся 22 чэрвеня 1991(1991-06-22) (32 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2009 РДВАР
2009—2010 Віталюр
2010—2012 Гродна-93
2012—2013 Прынёманне
2013—2014 Гомельскія рысі
2014—2017 Гродна-93
2017—2018 Цмокі-Мінск
2018—2021 Гродна-93
2021—2023 Імпульс-БДУІР
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Андрэй Андрэевіч Навойчык (нар. 22 чэрвеня 1991, Гродна, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Сын баскетбалісткі і трэнера Валянціны Навойчык, брат баскетбаліста Аляксея Навойчыка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДзЮШАР №7 г. Гродна. Першы трэнер — Алена Мікалаеўна Тарасава. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[1].

У сезоне 2016/17 выступаў за «Гродна-93» і‎ набіраў 12,1 ачка і 4 падбора за 22,5 хвіліны на пляцоўцы. У ліпені 2017 года падпісаў кантракт з мінскімі «Цмокамі»[2].

Выступаў за юнацкую (2007), юніёрскую (2008—2009), моладзевую (2010—2011) і нацыянальную (2017—2018) зборную Беларусі.

З 2021 года — галоўны трэнер моладзевых жаночых каманд па баскетболе 3х3[3], пад яго кіраўніцтвам зборная U-23 стала пераможцам Адзінай кантынентальнай лігі-2023 у Санкт-Пецярбурзе[4], зборныя U-20 сталі сярэбраным і бронзавым прызёрамі II Гульняў краін СНД-2023 у Мінску[5][6].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]