Вікторыя Нуланд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вікторыя Нуланд
англ.: Victoria Nuland
пастаянны прадстаўнік ЗША пры НАТА[d]
13 ліпеня 2005 — 2 мая 2008
Папярэднік R. Nicholas Burns[d]
Пераемнік Kurt Volker[d]
24-ы Under Secretary of State for Political Affairs[d]
з 3 мая 2021
Папярэднік David Hale[d]
25-ы Assistant Secretary of State for European and Eurasian Affairs[d]
18 верасня 2013 — 25 студзеня 2017
Папярэднік Philip Gordon[d]
Пераемнік A. Wess Mitchell[d]
Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША[d]
31 мая 2011 — 5 красавіка 2013
Папярэднік Philip J. Crowley[d]
Пераемнік Джэн Псакі

Нараджэнне 1 ліпеня 1961(1961-07-01) (62 гады)
Імя пры нараджэнні англ.: Victoria Jane Nuland
Бацька Sherwin B. Nuland[d]
Муж Robert Kagan[d]
Веравызнанне іўдаізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык
Месца працы
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Літвой»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вікторыя Джэйн Нуланд (англ.: Victoria Jane Nuland; нар. 1 ліпеня 1961 года, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі дыпламат і палітык, афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША ў 2011—2013 гг. Затым — памочнік дзяржаўнага сакратара па справах Еўропы і Еўразіі. Валодае рускай і французскай мовамі.


З 1985 па 1986 гады працавала ў Гуанчжоў (КНР). У 1987 годзе служыла ў бюро Дзярждэпартамента па Усходняй Азіі і Ціхім акіяне. З 1988 па 1990 гады займалася пытаннямі адносін з СССР у сталіцы Манголіі Улан-Батары.

У 1991—1993 гадах працавала ў пасольстве ЗША ў Маскве, дзе адказвала за сувязі з урадам Барыса Ельцына. У 1993—1996 гадах працавала ў апараце намесніка дзяржаўнага сакратара ЗША Строўба Толбата, дзе пад старшынствам сенатара Рычарда Лугара займалася пытаннямі Расіі, яе суседзяў і пашырэння НАТА. Яна працавала над пытаннямі ядзернага раззбраення Украіны, Казахстана, Беларусі, палітыкай у адносінах да Босніі, Косава і Гаіці.

У 1997—1999 гадах — намеснік дырэктара па справах былога СССР у Дзяржаўным дэпартаменце, адказвала за палітыку ЗША ў дачыненні да Расіі і краін Каўказа. Узнагароджана міністрам абароны медалём за працу падчас вайны НАТА супраць Югаславіі.

У 1999—2000 гадах працавала ў Савеце па міжнародных адносінах, дзе займалася ўплывам антыамерыканізму на адносіны ЗША з іншымі буйнымі сусветнымі дзяржавамі.

Зноскі