Вікіпедыя:Афармленне артыкулаў
Пранаваць дапаўненні ў Правілы афармлення артыкулаў можна на старонцы прапаноў.
|
[правіць] Афармленне назвы артыкула
Назва артыкула афармляецца цёмным шрыфтам, без змянення кеглю, без суцэльнай капіталізацыі. Сінонімы гэтак жа сама, як і асноўны панятак. Магчыма, мэтазгодна ўжыванне капіталізацыі прозвішчаў.
[правіць] Аддзяленне панятка ад яго вызначэння
Панятак ад яго вызначэння аддзяляецца працяжнікам.
[правіць] Вылучэнне тэксту ў артыкулах
Вылучэнне частак тэксту ў артыкулах робіцца цёмным шрыфтам або курсівам.
[правіць] Афармленне зносак
Зноскі афармляюцца ў асобным стандартным раздзеле (або псеўдараздзеле) «Зноскі». Вітаецца карыстанне шаблонам {{зноскі}}.
[правіць] Афармленне пераліку літаратуры
Пералік літаратуры афармляецца ў асобным стандартным раздзеле «Літаратура», аднатыпна з інш. раздзеламі.
[правіць] Даты ст./нов. стылю, летазлічэнне і іх вікіфікацыя
Калі дата ў перыядзе ўжывання Юліянскага календара, па магчымасці (т.б. калі ўдзельнік ведае) пазначаць дату ў абодвух стылях — у старым і ў дужках у новым, але вікіспасылку рабіць толькі з даты новага стылю. Калі стыль даты невядомы, вікіспасылку з яе не рабіць або паставіць пры ёй шаблон {{дата?}}.
Гады пазначаць паводле сучаснага, прынятага ў Беларусі, летазлічэння, і з іх рабіць вікіспасылкі, але не з сакавіцкіх або вераснёўскіх гадоў, калісьці прынятых. Пры гэтым, арыгінальную датыроўку варта і карысна паставіць, пазначыўшы паводле якога яна летазлічэння (можна ў зносцы, або з дапамогай адпаведнага шаблону пры яго наяўнасці, гэта датычыць і гадоў ад стварэння свету, ісламскага і інш. альтэрнатыўных летазлічэнняў).