Вікіпедыя:Праўце смела

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Супольнасць Вікіпедыі заахвочвае сваіх удзельнікаў, дазваляе не бянтэжыцца і смела правіць, дапаўняць артыкулы. Калі ўдзельнікі выпраўляюць памылкі, правяць граматыку, арфаграфію і стыль, дапаўняюць артыкулы новымі фактамі, Вікіпедыя развіваецца хутчэй. Колькі разоў вы нешта чыталі і лавілі сябе на думцы, што было б нядрэнна паправіць вось гэта і гэта? Вікіпедыя не проста дазваляе рэдагаваць і дапаўняць артыкула, яна менавіта для гэтага і створана. Вядома, патрабуецца карэктны і цывілізаваны падыход, але гэта працуе.

Калі хтосьці напісаў артыкул нізкай якасці або нарыхтоўку артыкула, не турбуйцеся, што ваша праўка можа камусьці не спадабацца. Праўце, дапаўняюць і ператварыць нарыхтоўку ва ўзорны артыкул. Такая сутнасць Вікіпедыі.

Зразумела, астатнія ўдзельнікі таксама вольны рэдагаваць усё, што напісана вамі. Не прымайце гэта блізка да сэрца, прачытайце, чым Вікіпедыя не з'яўляецца. Усімі намі рухае жаданне зрабіць Вікіпедыю лепей.

… Але не будзьце неразумныя[правіць | правіць зыходнік]

Новыя ўдзельнікі часта бываюць зачараваныя адкрытасцю Вікіпедыі, і не задумваючыся апускаюцца ў яе глыбіні. Гэта вельмі добра. Аднак не варта забываць, што прынцып «праўце смела» не азначае, што трэба кідацца рабіць вялікія змяненні і выдаленні ў доўгіх артыкулах са складанай і супярэчлівай тэмай і працяглай гісторыяй правак. Акрамя таго, унясенне вялікіх змяненняў у выбраныя артыкулы, якія прызнаныя лепшымі артыкуламі за сваю дакладнасць, закончанасць і нейтральнасць, звычайна з'яўляецца дрэннай ідэяй. Таксама не трэба рэдагаваць тэкст для забавы.

Часта бывае, што тэкст артыкула, які вы бачыце, з'яўляецца вынікам працяглых і цяжкіх перамоваў па ўзгадненню пазіцый бакоў, і неабдуманая праўка можа зноўку падліць алею ў агонь канфлікту. Таму, калі ў вас ёсць жаданне адрэдагаваць артыкул на спрэчную тэму, для пачатку будзе нядрэнна прачытаць артыкул ва ўсёй паўнаце, азнаёміцца з каментарамі на старонцы абмеркавання і паглядзець гісторыю правак, каб мець уяўленне аб тым, як артыкул набыў свой цяперашні выгляд. Таксама перад буйнымі змяненнямі ў канфліктным артыкуле, магчыма, варта выкласці свой намер на старонцы абмеркавання, суправадзіць яго тлумачэннем свайго пункту гледжання і пачакаць адказу хоць бы адзін дзень, бо удзельнікі працуюць у Вікіпедыі ў розны час і не заўсёды могуць адказаць неадкладна.

Калі пярэчанняў не рушыць услед, ўносіце свае змяненні і не забывайце карыстацца полем «Тлумачэнне», каб іншым удзельнікам было прасцей праглядаць гісторыю змяненняў.

Не дазваляйце сябе адпудзіць[правіць | правіць зыходнік]

Пераважную большасць артыкулаў можна рэдагаваць цалкам свабодна. Артыкулаў на спрэчныя тэмы не так ужо шмат, і вы лёгка іх распазнаеце. І нават калі не, пакуль у вас ёсць жаданне дыскутаваць, прынцып «праўце смела» цалкам сябе апраўдвае. Вы не будзеце першым рэдактарам спрэчнага артыкулу, ды і апошнім таксама не будзеце. Апроч таго, дадаванне ў артыкул чагосьці новага вітаецца больш, чым выдаленне часткі таго, што было.

Змяненні, якія закранаюць шмат чаго[правіць | правіць зыходнік]

Таксама варта папярэдзіць аб праўках, якія закранаюць мноства іншых старонак, напрыклад, праўка шаблону або перайменаванне артыкулу, на які спасылаецца шмат іншых артыкулаў. Перш чым зрабіць такое маштабнае змяненне, варта добра вывучыць адпаведныя правілы і кіраўніцтвы (такія як Вікіпедыя:Найменне артыкулаў, калі справа тычыцца перайменавання). У падобных выпадках пажадана перад унясеннем зменаў прапанаваць іх на старонцы абмеркавання артыкулу або на агульным форуме удзельнікаў. Тое ж адносіцца да малазначных (гл. Вікіпедыя:Малыя змены), але затое масавых зменаў, якія робяцца ў мностве артыкулаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]